Свет11

У 54 гады памерла адзіная дачка Элвіса Прэслі

Памерла спявачка і адзінае дзіця «караля рок-н-рола» Ліза Мары Прэслі. Ёй было 54 гады. Да гэтага яна была дастаўлена ў бальніцу пасля спынення сэрца, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Фота: Jordan Strauss / AP

Як паведамляе выданне TMZ, 54-гадовая дачка Элвіса Прэслі была знойдзеная без прытомнасці ў сваім доме ў Каліфорніі. Паведамляецца, што ў спявачкі спынілася сэрца, і ёй быў зроблены ўкол адрэналіну, каб аднавіць пульс, піша Бі-бі-сі.

Пазней маці Лізы Мары Прысцыла Прэслі пацвердзіла, што яе дачка памерла. «З велізарным болем я вымушана паведаміць жахлівую навіну, што мая цудоўная дачка Ліза Мары нас пакінула», — сказала яна. Прысцыла Прэслі не паведаміла пра прычыны смерці дачкі.

Ліза Мары Прэслі нарадзілася ў 1968 годзе ў Мемфісе і стала адзінай спадчынніцай свайго бацькі ва ўзросце дзевяці гадоў, калі Элвіс раптоўна памёр.

У 2003 годзе яна выпусціла першы сольны альбом To Whom It May Concern, які разышоўся накладам некалькі сотняў тысяч асобнікаў і быў нядрэнна сустрэты крытыкамі. У 2005 годзе выйшаў яе другі альбом Now What, а ў 2012-м — трэці і апошні Storm and Grace.

Ліза Мары Прэслі была замужам чатыры разы.

У 1994 годзе яна выйшла замуж за спевака Майкла Джэксана, гэта адбылося ўсяго праз 20 дзён пасля разводу з яе першым мужам — спеваком Дэні Кіа. У 1996-м, калі Джэксан змагаўся супраць абвінавачванняў у сэксуальным гвалце над дзецьмі, яны развяліся.

У 2002 годзе яна выйшла замуж за акцёра Нікаласа Кейджа, які быў вялікім прыхільнікам яе бацькі. Але Кейдж падаў на развод усяго праз чатыры месяцы пасля вяселля.

Чацвёрты шлюб Лізы Мары Прэслі — з яе гітарыстам і музычным прадзюсарам Майклам Локвудам — скончыўся разводам у 2021 годзе.

У яе было трое дзяцей, адзін з якіх (Бенджамін Кіа) скончыў жыццё самагубствам у 2020 годзе.

Апошні раз Ліза Мары Прэслі з'яўлялася на публіцы ў аўторак падчас цырымоніі ўручэння «Залатых глобусаў» у Лос-Анджэлесе.

Тады яна разам са сваёй маці са слязамі на вачах назірала за тым, як Осцін Батлер атрымаў прыз, сыграўшы яе бацьку, за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Элвіс» База Лурмана.

Падчас цырымоніі акцёр падзякаваў сям'і Элвіса Прэслі за дапамогу ў працы над баёпікам.

«Дзякуй вам вялікі за тое, што адкрылі для мяне свае сэрца, свае ўспаміны і свой дом, — сказаў Батлер. — Ліза Мары, Прысцыла, буду вас любіць заўсёды!»

Каментары1

  • N. K.
    13.01.2023
    У неё было четверо детей, один сын и три дочери. Сын покончил жизнь самоубийством.

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе5

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →