Вайна

Руская служба Бі-бі-сі апублікавала спіс загінулых у Макееўцы

У спісе 92 чалавекі.

Мабілізаваныя расійскія вайскоўцы, якія загінулі ў Макееўцы

Руская служба Бі-бі-сі апублікавала пайменны спіс расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў ноч на 1 студзеня пры ўдары УСУ па будынку ПТВ у анексаванай Макееўцы Данецкай вобласці Украіны.

На падставе адкрытых даных, прадстаўленых расійскім бокам, выданне высветліла асобы 92 вайскоўцаў, якія загінулі ў Макееўцы. Бі-бі-сі адзначае, што гэты спіс можа быць няпоўным. Прадстаўлены пайменны спіс шмат у чым супадае са спісам загінулых, які вядзе выданне «Idel.Рэаліі» (у ім пазначаны 83 прозвішчы).

Большая частка загінулых — мабілізаваныя з Самарскай вобласці. Самаму маладому з іх было 22 гады, самаму старэйшаму — 48 гадоў, адзначае Руская служба Бі-бі-сі.

Сваякі загінулых у Макееўцы распавялі, што многія з вайскоўцаў атрымалі позвы ў войска ў канцы верасня 2022 года пасля таго, як у Расіі пачалася мабілізацыя. Затым каля двух месяцаў яны праходзілі падрыхтоўку ў вайсковых часцях Самарскай вобласці. У сярэдзіне снежня ім загадалі адправіцца ў зону баявых дзеянняў, 26 снежня вайскоўцы прыбылі ў Макееўку.

Поўны спіс на сайце Бі-бі-сі.

Руская служба Бі-бі-сі выявіла ў адкрытых крыніцах згадку пра 15 вайскоўцаў, якія ў момант абстрэлу знаходзіліся ў Макееўцы і пра лёс якіх пасля 1 студзеня нічога не вядома. У некалькіх сем'яў узялі матэрыял ДНК, каб знайсці супадзенні з загінулымі падчас абстрэлу, пра вынікі даследаванняў не паведамлялася.

Узброеныя сілы Украіны ў ноч на 1 студзеня абстралялі Макееўку з РСЗА HIMARS. Пад абстрэл трапіў будынак, у якім знаходзіліся расійскія вайскоўцы. 4 студзеня ў Мінабароны РФ заявілі, што падчас удару па Макееўцы загінулі 89 расійскіх вайскоўцаў, пасля чаго ведамства гэта не каментавала. Украінскі бок заяўляў, што загінула каля 400 чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу26

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай7

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

У Лодзі памерла 26‑гадовая беларуская студэнтка7

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек7

На Брэстчыне ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі22

У сеціве вірусяцца фоты рознакаляровага Месяца. Ён сапраўды такі?4

У Расіі аб'явілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Мемарыял»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу26

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць