Усяго патроху33

У Гомелі выпадкова знайшлі зуб маманта

Зуб маманта выпадкова ў рачным пяску знайшоў жыхар Гомеля Віталь Мішкоў. Ягоная сястра, Марыя Аксёнава, пазнала артэфакт і звярнулася ў Гомельскі палаца-паркавы ансамбль, піша гомельскае выданне «Штодзень».

Фота: старонка Гомельскага палаца-паркавага ансамбля ў фэйсбуку

 На старонцы музея ў фэйсбуку гэтую гісторыю распавялі так:

«Гісторыя пачалася са стрыечнага брата Марыі — Віталя, якія знайшоў неверагодны аб’ект абсалютна выпадкова». Невядома, як ён зразумеў, што гэта зуб, і якія запыты пісаў у інтэрнэт, але як толькі зразумеў, што гэта можа быць штосьці важнае, то пазваніў сваёй сястры. Марыя, маючы гістарычную адукацыю, адразу пазнала артэфакт. І брат з сястрой вырашылі, што зуб мусіць захоўвацца ў музеі. Яны напісалі ў сацыяльныя сеткі Гомельскага палаца-паркавага ансамбля.

Зуб маманта, як паведамляюць у музеі, аказаўся цалкам сцёртым, бо ён выкарыстоўваўся для таго, каб пераціраць ежу. З цягам часу зуб жывёлы сціраўся, выпадаў, а замест яго з’яўляўся новы. І так да шасці разоў за жыццё.

Дарэчы, падчас ачысткі дна Сажа каля Гомеля часта трапляюцца косткі, якія належалі маманту. 

Каментары3

  • Інстытут вывучэньня мамантаў
    17.02.2023
    Мамант хадзіў у стаматалёгію да лекара, вось і ўвесь сакрэт.
  • Вольга
    17.02.2023
    Гэта - не мамант. Гэта - мамантавая свiння!
  • Kub
    18.02.2023
    Такі зуб можа належыць толькі Svintus Grandyezus! А ён у краіне толькі адзін! Праўда, Качанава?

Цяпер чытаюць

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе11

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

Украінец прызнаў віну ў вандалізме ў дачыненні да мячэцяў у Лондане. Яго вербаваў расіянін4

Тыраназаўру «памералі тэмпературу» праз 66 мільёнаў гадоў. Вось што высветлілася3

«Будзьце ўпэўненыя, мы даволі хутка яе забудзем». Успаміны брата прынцэсы Дыяны выклікалі абурэнне каралеўскай сям'і1

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскай вайсковай базы ў Польшчы5

Беларусы прыдумалі, як штучна разводзіць рачных ракаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі14

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць