Вайна11

Камандаванне УСУ: Сітуацыя пад Бахмутам вельмі напружаная

Паводле інфармацыі камандавання Узброеных сіл Украіны, абстаноўка пад Бахмутам, які цягам апошніх месяцаў спрабуюць захапіць расійскія войскі, становіцца ўсё больш напружанай. Расіяне не пакідаюць спроб узяць горад у кола, нягледзячы на каласальныя людскія страты, паведаміў у аўторак кіраўнік украінскіх сухапутных войскаў, генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі.

Паводле яго слоў, на перадавой там змагаюцца найбольш падрыхтаваныя штурмавыя атрады «Вагнера», якія спрабуюць прарваць абарону ўкраінскіх войскаў і акружыць горад.

У ноч на аўторак цяжкае становішча на бахмуцкім кірунку прызнаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Праціўнік пастаянна знішчае ўсё, што можна выкарыстоўваць для абароны нашых пазіцый, каб замацавацца і забяспечыць абарону», — заявіў Уладзімір Зяленскі

Пры гэтым актыўнасць расійскага наступу не зніжаецца. Са слоў намесніка міністра абароны Украіны Ганны Маляр, расійскае камандаванне павялічвае інтэнсіўнасць нападаў, выкарыстоўваючы тактыку татальнага знясілення і татальнага знішчэння.

Падобная тактыка абыходзіцца расіянам нятанна: па падліках украінскага боку, штодня атакуючыя сілы губляюць пад Бахмутам ад 600 да 1000 чалавек. Падобныя ацэнкі прыводзяць і заходнія аналітыкі.

У дадатак да гэтага з набліжэннем вясны змёрзлы грунт пачынае раставаць і ператвараецца ў бруд, дзе неадкладна пачынае ўвязаць вайсковая тэхніка. Перасоўвацца ў такіх умовах браніраванымі калонамі практычна немагчыма, так што, паводле ацэнак экспертаў, у бліжэйшыя некалькі тыдняў лінія фронту мае шанцы некалькі стабілізавацца.

Каментары1

  • a.hto.tam.idze
    01.03.2023
    У Бахмуце ВСУ вось ужо паў гады ўжывае тактыку "Рабі са мной што хочаш, братка Ліс, толькі, калі ласка, не ўздумай кінуць мяне ў гэты цярновы куст". Калі кажуць, што змаганне места не мае стратэгічнага сэнсу, дык тое датычыцца толькі расейскага войска. Для ВСУ абарона места мае вельмі істотны стратэгічны складнік. Усе тыя мёртвыя оркі, якія Прыгожын штабелямі складае на паказ, забівалі б украінскіх ваяроў у іншых месцах. Пакуль суадносіны стратаў застаюцца ў разы на карысць ВСУ, ім няма сэнсу здаваць Бахмут.

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць