Культура1212

«За чэрвенем 1907 года неадменна наступае люты 1917-га». Анатоль Сідарэвіч святкуе 75-годдзе

Ніхто не ведае пра гісторыю нацыянальнага руху і беларускай культуры столькі, як ён. І адначасова сёння, бадай, няма ў Беларусі лепшага знаўцы марксізму, чым ён. Сябар Янкі Брыля, Алеся Разанава, ён быў адной з цэнтральных постацяў інтэлектуальнай падрыхтоўкі беларусаў да незалежнасці. Ён — высокі прыклад нонканфармізму і вернасці прынцыпам. 

1 сакавіка адзначае круглую дату адзін з найруплівейшых даследчыкаў гісторыі Беларусі.

Анатоль Сідарэвіч нарадзіўся ў 1948 годзе на хутары Доўгі Лес на Піншчыне.

У жыцці яму давялося зведаць і звальненне з працы за крытыку савецкага ладу, і сачэнне КДБ, і карную псіхіятрыю.

У 1980-я Анатоль Сідарэвіч браў актыўны ўдзел у заснаванні дэмакратычных грамадскіх рухаў — Беларускага Народнага Фронту і сацыял-дэмакратыі. Ён перакананы марксіст і шчыры вернік-уніят.

Ужо паўстагоддзя Сідарэвіч — выбітная асоба ў беларускім культурным полі. Ён пераадкрыў для нашай гісторыі братоў Луцкевічаў, выявіў і ўдакладніў безліч гістарычных звестак пра час, калі вырашаўся лёс Беларусі, — пачатак ХХ стагоддзя. Лічыць яго выданні і публікацыі — марная справа…

Ëн таксама, як педагог Гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, паўплываў на фарміраванне гістарычнай свядомасці цэлага пакалення.

У 2020-ым ён перажыў цяжкі кавід, што зафіксаваў у моцных дзённікавых нататках.

За спадара Сідарэвіча гавораць ягоныя тэксты. Вось што ён пісаў некалькі гадоў таму:

«Гісторыя вучыць: ніякія спецслужбы, войскі, ніякія праўрадавыя партыі і грамадскія аб’яднанні, ніякія агітпропы не ўратуюць уладу, калі яна не прыслухоўваецца да голасу народа, своечасова не праводзіць наспелыя рэформы. Сілай можна толькі адтэрмінаваць грамадскія пераўтварэнні, але за чэрвенем 1907 года неадменна наступае люты 1917-га.

І чым далей адкладаюцца наспелыя рэформы, тым большая рызыка, што на месца нерашучых, але высокамаральных рэвалюцыянераў прыйдуць рэвалюцыянеры рашучыя, але пазбаўленыя маральных тармазоў і абмежавальнікаў. Рэвалюцыя выклікаецца і характар рэвалюцыі вызначаецца ўладаю, якая не хоча ці баіцца пераменаў.

Не ведаю, ці згодзяцца са мною сацыёлагі, але складваецца ўражанне, што ГРАМАДСТВА перарасло УЛАДУ. Не нейкі там пласт, а грамадства ў цэлым».

«Я вегетаваў». Гісторык Анатоль Сідарэвіч перанёс цяжкую форму кавіду і дзеліцца досведам

«Сяляне сумавалі не па Польшчы, а па сваёй зямлі», — Сідарэвіч ясна і проста тлумачыць, што трэба ведаць пра 17 Верасня

Марксізм заходні і марксізм усходні: Ленін і яго рэвалюцыя насуперак Марксу

Заходні марксізм, права на паўстанне і нацыі, якія «не толькі маюць права, але і абавязаныя быць нацыянальнымі». Спадчына Энгельса

Каментары12

  • Грэк
    01.03.2023
    Добрага здароўя, спадар Анатоль!
  • Anatol Starkou
    01.03.2023
    Некалі на гэтым форуме НН ён распавёў тутэйшаму люду, што я быў у яго партыі (нейкая сацыял-дэмакратычная), а потым збег за бугор. Пацешны цёзка. Нагадаю яшчэ раз: я быў толькі ў адной партыі ВЛКСМ называлася, дый то сдуру вступил в 21 год.

    Віншую з 75-годдзем, спадар Сідарэвіч.
  • А.
    01.03.2023
    Харошы чалавек і шмат яму плённых гадоў! Адкак пэўная абсесія на пункце Польшчы, зраўнанне Другой і Трэцяй РП, якія побач не стаялі, часам напружвае. Таму зычу яшчэ неперадузятых ацэнак з пункту гледжання сённяшняга дня. Тым больш што ёсць прыклад стасункаў Польшчы і Ўкраіны ў крызіснай сітуацыі.

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць