Эканоміка

Дзе даражэй — у Zara Home ці ў яе беларускім аналагу

У гандлёвым цэнтры Dana Moll адкрылася першая крама сеткі «Да дому» — адказ беларускіх уладаў замежнаму Zara Home. Мы параўналі некаторыя цэны з беларускай крамы з цэнамі з польскай Zara Home.

Фота: tochka.by

Спальня і гасцёўня

У беларускай сетцы прапануюць набыць камплект палутарнай пасцельнай бялізны з чыстага льну за 302 рублі, такі ж камплект памерам 220 на 210 см будзе каштаваць 370 рублёў. У Zara Home такі камплект трэба збіраць асобна. Льняныя падкоўдранікі каштуюць ад 299 да 379 злотых (ад 170 да 216 рублёў), калі гаворка ідзе пра памер 220 на 220 см. Дзве льняныя навалачкі можна набыць за 199 злотых (114 рублёў).

Фота: zarahome.com/pl

Плед з ільну і бавоўны ў «Да дому» прадаюць за 134 рублі, у Zara Home плед з тых жа складнікаў каштуе, у залежнасці ад памеру, 269 ці 459 злотых (адпаведна, 153 і 262 рублі). Але тавары на фота выглядаюць рознымі па якасці. Вось варыянт ад Zara Home:

Фота: zarahome.com/pl

А вось — ад беларускага вытворцы:

Фота: tochka.by

У «Да дому» можна набыць парцьеру з ільну і бавоўны ў роўных прапорцыях памерам 250 на 270 см, каштуе яна 73 рублі. За аналагічны варыянт, але з дзвюма трацінамі льну ў складзе і памерам 170 на 270 см прыйдзецца выкласці 111 рублёў. Што да Zara Home, там больш багаты выбар льняных парцьер, яны адрозніваюцца і па мадэлях, і па ступені празрыстасці. Напрыклад, самая тонкая мадэль, 140 на 300 см, каштуе 149 злотых (85 рублёў), трохі больш шчыльная (140 на 270 см) — 299 злотых (171 рубель).

Фота злева: tochka.by. Фота справа: zarahome.com/pl

Дэкор, адзенне і посуд

Араматычныя свечкі ў беларускай краме каштуюць 23 рублі, самыя танныя свечкі ад Zara Home абыдуцца вам у 60 злотых (34 рублі).

Жаночыя штаны з ільну «Да дому» прапануе за 98 рублёў, за аналагічны варыянт ад Zara Home трэба заплаціць 149 злотых (85 рублёў). Жаночы халат беларускага вытворцы каштуе 120 рублёў, самы танны варыянт з паліэстру ад Zara Home — 199 злотых (114 рублёў).

Фота: zarahome.com/pl

Фартух з чыстага льну ў «Да дому» прадаюць за 33 рублі, у Zara Home замест гэтага прапануюць два варыянты баваўняных фартухоў. За больш просты папросяць 90 злотых (51 рубель), за больш дарагі — 149 злотых (85 рублёў).

Фота: zarahome.com/pl

Вялікая талерка дыяметрам 33,5 см у «Да дому» каштуе 23 рублі. Цана самай таннай з аналагічных талерак у Zara Home — 60 злотых (34 рублі).

Фота: zarahome.com/pl

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

А «арганічная бавоўна» сапраўды арганічная? Не варта верыць цэтлікам на слова

«90% выбіраюць бюджэтныя букеты і плацяць картай растэрміноўкі». Колькі ў Мінску цяпер каштуюць кветкі і які на іх попыт

«Каля 450 тысяч замежнікаў наведала Беларусь па бязвізе». Праўда? Выглядае, што ў разы менш

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?14

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую25

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры18

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram2

Арнітолагі патлумачылі, чаму журавы дагэтуль не адляцелі з Беларусі

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе4

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?14

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць