Вайна22

Дзярждэп ЗША: Расія хоча захапіць Бахмут, каб паказаць хаця б нейкія дасягненні на полі бою

Горад Бахмут не з'яўляецца стратэгічна важным для Расіі, аднак спробы захапіць яго — гэта адзіная магчымасць прадэманстраваць хоць нейкія вынікі на полі бою. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Нэд Прайс.

Па словах Прайса, Бахмут, дзе цяпер ідуць зацятыя баі, не мае для расіян вялікага стратэгічнага значэння ў плане аператыўнай абстаноўкі.

Расійскія сілы імкнуцца захапіць горад, бо не маюць іншых варыянтаў, каб атрымаць хоць нейкія дасягненні на полі бою, падкрэсліў ён.

Прадстаўнік Дзярждэпа таксама заявіў, што вайна супраць Украіны скончыцца для РФ стратэгічным паражэннем.

«З першых гадзін уварвання РФ ва Украіну было дакладна зразумела, што калі б гэта ні скончылася, гэта завершыцца стратэгічным правалам Расіі», — сказаў Прайс.

Каментары2

  • gust
    07.03.2023
    А тое што 20% украiнскай тэрыторыi акупавана, гэта не дасягненнi ?
  • Факт
    07.03.2023
    gust, луганшчына й Данбас даўно акупаваныя Расеяй, ужо дзесяць гадоў. Крым таксама. А за апошнія 12 месяцаў, з пачатку новай агрэсіі супраць Украіны, дасягненьняў не адбылося, акром як страта 300 тыс маладых расіян, забітымі ды параненымі...

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску84

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску84

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць