Грамадства1818

Вашынгтон аб’явіў «стратэгічны дыялог» з дэмсіламі Беларусі. Што гэта значыць і чаму толькі з канца года?

Пра запуск стратэгічнага дыялогу было аб’яўлена сёння на сустрэчы Ціханоўскай з намесніцай дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман.

Святлана Ціханоўская і Вэндзі Шэрман. Фота: Фото: twitter.com / DeputySecState

21—28 сакавіка Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне. 

Галоўнай адметнасцю цяперашняга візіту стала аб’яўленне штогадовага ўсебаковага стратэгічнага дыялогу паміж урадам ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, які плануецца запусціць у канцы 2023 года. Пра гэта было аб’яўлена сёння на сустрэчы Ціханоўскай з намеснікам дзяржсакратара ЗША Вэндзі Шэрман.

Амерыканскаму боку патрэбны час, каб падрыхтавацца да пачатку дыялогу, выбудаваць графік, вызначыць канкрэтныя тэмы для абмеркавання.

ЗША будуць прадстаўляць адпаведныя ведамствы ўрада, якія займаюцца Беларуссю, беларускі бок — палітычныя лідары дэмсілаў, прадстаўнікі грамадзянскай і акадэмічнай супольнасці. 

Што будуць абмяркоўваць бакі? Сярод праблемаў — падтрымка незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці, зменлівы характар умоў бяспекі Беларусі і вакол яе ў кантэксце вайны Расіі ва Украіне, а таксама развіццё прамых сувязей паміж народамі ЗША і Беларусі.

Пачатак усебаковага дыялогу з беларускімі дэмакратычнымі сіламі — гэта «моцны вотум даверу з боку ЗША да патэнцыялу, самаадданасці і намаганняў дэмакратычных сілаў». 

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці супрацоўнічае з беларускім народам цягам апошніх 20 гадоў. «Сёння USAID падтрымлівае дэмакратычны рух Беларусі, нягледзячы на ўзмацненне рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі: мы дапамагаем незалежным СМІ, грамадзянскай супольнасці і прыватнаму сектару прадстаўляць жыццяздольныя альтэрнатывы, якія заслугоўваюць даверу, дзяржаўным інстытутам».

За апошнія два фінансавыя гады ЗША выдзелілі больш за 60 мільёнаў даляраў у выглядзе замежнай дапамогі на падтрымку незалежнай прэсы, грамадзянскай супольнасці, прыватных беларускіх прадпрыемстваў.

Чым будзе адрознівацца новы віток стратэгічнага дыялогу ад цяперашніх адносін паміж урадам ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі?

«Дагэтуль адносіны паміж дэмакратычнымі сіламі (ці то Ціханоўская, ці то АПК, ці то Каардынацыйная рада) насілі нефармальны і нерэгулярны характар. Сёння аб’яўлена пра рэгулярны дыялог паміж ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Гэта азначае, што ўвесь дзяржаўны апарат ЗША, усе ведамствы, якія працуюць з Беларуссю, будуць удзельнічаць у дыялогу.

Звычайна ЗША выбудоўваюць стратэгічныя дыялогі з іншымі краінамі, а ў нашым выпадку дыялог выбудоўваецца менавіта з дэмакратычнымі сіламі, і гэта павышае характар гэтых адносінаў», — патлумачыў прадстаўнік амбасады ЗША.

Каментары18

  • Олег
    23.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Туз
    23.03.2023
    Ну все :) кое кто потирает руки. Щас попрут финансовые потоки
  • Повылазили
    23.03.2023
    А конторку то заволновало.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў9

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага59

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна34

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць