Шоўмен Міхаіл Галусцян быў вялікі патрыёт Расіі і Пуціна. Цяпер ён атрымаў грамадзянства Арменіі
Шоўмен армянскага паходжання, прыхільнік Пуціна і сябар Кадырава Міхаіл Галусцян заявіў, што стаў грамадзянінам Арменіі.

«Справядлівасць перамагла, я нарэшце атрымаў грамадзянства Арменіі. Я ішоў самым сумленным і правільным шляхам, падаў сумленна дакументы, і вось нарэшце атрымаў», — распавёў ён армянскім СМІ на прэзентацыі ў Арменіі ЖК Parajanov Club House.
Шоўмен сказаў, што мае намер стаць адным з першых жыхароў комплексу. «Цяпер мне ж трэба прапісацца недзе», — пажартаваў ён.
У лютым гэтага года Галусцян асудзіў комікаў, якія пакінулі Расію, паводле яго, каб «зарабіць грошыкаў».
«Усё, да чаго мы цяпер імкнёмся, гэта пажыць і зарабіць грошыкаў. А агульная ідэалогія? Мы ўсе жывём у нейкай камерцыйнай дзяржаве. Чаму няма ідэалогіі? Чаго мы хочам дабіцца праз 20 гадоў? Да чаго мы імкнёмся як цэласная дзяржава?» — задаў пытанне Галусцян.
Кажучы пра недасканаласць Расіі, ён заклікаў любіць яе незалежна ад таго, дзе і ў чым яе недахопы.
Каментары