Улада22

102 чалавекі захварэлі на свіны грып у Беларусі

Пра гэта паведаміла 8 лістапада ў эфіры Першага канала намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Валянціна Качан.

У Беларусі зарэгістравана 102 выпадкі захворвання на грып А (H1N1), паведаміла 8 лістапада ў эфіры Першага канала намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Валянціна Качан.

Паводле яе слоў, у апошнія дні колькасць зваротаў грамадзян у сувязі з захворваннем на грып і ВРВІ скарацілася на 4—25% у залежнасці ад населеных пунктаў. «Разам з тым у асобных рэгіёнах сітуацыя застаецца пакуль напружанай», — адзначыла Качан.

«На фоне усіх вірусаў, якія мы сёння лабараторна пацвярджаем у тых, хто захварэў, у 102 выпадках, гэта тры сотых працэнта, назіраецца вылучэнне віруса грыпа А (H1N1)», — паведаміла намеснік міністра.

Яна падкрэсліла,

што ў Мінску назіраецца «асаблівая сітуацыя»,

але «яна кантралюемая, і сёння нават у гэтым горадзе мы назіраем зніжэнне зваротаў грамадзян з нагоды гэтых захворванняў, прымаюцца ўсе захады».

Паводле інфармацыі Качан, назіраецца зніжэнне захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі сярод дзяцей. «Эфект разлучэння, у прыватнасці, працяг канікул, прыпыненне працы школ даў сёння, увогуле, добры эфект, і ў сувязі з гэтым мы прагназуем, што гэтая сітуацыя будзе стабілізавацца. Зніжэнне адбылося практычна з 56% да 39% ад агульнай колькасці хворых сярод дзяцей і дарослых», — заявіла галоўны дзяржаўны санітарны лекар.

Качан паведаміла, што зараз прыпынена праца амаль 1.400 навучальных устаноў, у іх абвешчаны каранцін.

Гэтыя захады прымаюцца на месцах «тэрытарыяльнымі органамі выканаўчай улады па прадстаўленні санэпідслужбы і па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя».

Міністэрства, паводле слоў Качан, рэкамендавала надаць асаблівую ўвагу «прадухіленню захворванняў сярод цяжарных і дзяцей».

«У сувязі з гэтым цяпер іх ацэнка стану і планавыя кансультацыі праводзяцца дома», — адзначыла Качан.

На 4 лістапада было лабараторна пацверджана 85 выпадкаў свінога грыпу, на 1 лістапада — 59, на 30 кастрычніка — 39. У сямі памерлых ад пнеўманіі вылучаны вірус А (H1N1).

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку6

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў10

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні53

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку6

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць