Свет22

Кіраўнік МЗС Літвы заклікаў адмяніць вета Наўседы: У беларусаў ёсць духоўны суверэнітэт

Габрыэлюс Ландсбергіс кажа, што несправядліва ўраўноўваць абмежаванні для грамадзян Расіі і Беларусі, паколькі беларуская грамадзянская супольнасць актыўна змагалася з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, піша Delfi.lt.

«Не згадаю, каб мы патрабавалі аднолькавых санкцый для грамадзян. Калі памятаеце, калі ўводзіліся абмежаванні на ўезд і дадатковыя праверкі на мяжы, то Літва вельмі выразна заявіла, пры падтрымцы прэзідэнта, што адрозненні будуць», — заявіў міністр замежных спраў журналістам у аўторак у Сейме.

«І гэтая ўся дыскусія, якая вялася ў Літве, напэўна, пару месяцаў, яна вельмі выразна размежавала, што ў дачыненні да расійскіх грамадзян, якія ўязджаюць у Літву, на мяжы прымяняюцца дадатковыя праверкі, якія адказваюць устаноўленым Шэнгенам патрабаванням. У дачыненні да грамадзян Беларусі такога прымянення няма», — сказаў Ландсбергіс. Таму, дадаў ён, незразумела, пра якую паслядоўнасць дзейных санкцый кажа Гітанас Наўседа. Па словах міністра, усе літоўскія ведамствы сышліся ў меркаванні, што беларускае грамадства ацэньваецца інакш, чым расійскае.

«Мне здаецца, што мы ўсе раней дамовіліся, што беларускае грамадства мы ацэньваем як тое, якое змагалася за сваю свабоду, дэмакратыю, нягледзячы на тое што гэта — палітычныя паняцці, тым не менш мы разумеем, што за гэтым стаіць практычнае значэнне. У 2020 годзе на барацьбу з рэжымам у Мінску выйшлі сотні тысяч чалавек. Такіх спробаў змагацца ў Расіі мы не бачым», — падкрэсліў лідар кансерватараў.

Са слоў міністра, менавіта таму розны падыход да абмежаванняў для расіян і беларусаў «лёгка патлумачыць». Па словах Ландсбергіса, беларуская апазіцыя неаднаразова прасіла ўбачыць розніцу паміж грамадзянамі гэтых краін. «Таму аргумент, чаму мы ўжываем розныя, трохі розныя падыходы да грамадзян Беларусі і да грамадзян Расіі, мне здаецца досыць лёгка растлумачыць. Тым больш, што беларуская апазіцыя, якая жыве ў Літве, таксама неаднаразова прасіла нас убачыць розніцу паміж беларусамі і расіянамі», — сказаў палітык.

«Беларусы валодаюць тым, што мы называем духоўным суверэнітэтам. Гэта людзі, якія выказалі сваю пазіцыю і стаўленне да свабоды, дэмакратыі, да тых каштоўнасцяў, якія важныя для нас. Таму знак роўнасці ў законе я лічу несправядлівым. Мяне крыху засмучае, што не былі пачутыя аргументы, выказаныя як у Сейме, так і апазіцыяй Беларусі. Ну, а я буду заклікаць калег прагаласаваць супраць вета, калі яно прыйдзе», — падкрэсліў Ландсбергіс.

Прэзідэнт Літвы наклаў вета на закон аб абмежаваннях для грамадзян Беларусі і РФ і прапанаваў такія ж абмежаванні для беларусаў

Дарадца Ціханоўскай: Вета літоўскага прэзідэнта можна пераадолець

Каментары2

  • Разумник
    18.04.2023
    Удивительно. Ландсбергис говорит в кои веки что-то путное. Нешта в лесе сдохла. Что интересно, науседа раньше, наоборот, вызывал больше симпатий. А теперь мало того, что зашкварился как коммуняка, так еще и папуасов в обойму московитов определил. Это такая рокировка у них типа "хороший <-> плохой"?
  • Літвін
    18.04.2023
    Дзякуй вялікі Ланцбергісу за разуменне!

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць