Меркаванні

Адказ на нататку Тацяны Горн

Тое, што напісала Т.Горн пра даклад акадэміка Міхайлава ў Фрайбурскім унівэрсытэце («НН», №45) — няпраўда. Я была на дакладзе і магу з упэўненасьцю гаварыць пра поўнае неразуменьне аўтарам нататкі сэнсу сказанага.

Тое, што напісала Т.Горн пра даклад акадэміка Міхайлава ў Фрайбурскім унівэрсытэце («НН», №45) — няпраўда. Я была на дакладзе і магу з упэўненасьцю гаварыць пра поўнае неразуменьне аўтарам нататкі сэнсу сказанага.

Гаворка ішла пра культурную ідэнтыфікацыю Беларусі ў маштабах Эўропы, сёньняшнія палітычныя і культурныя праблемы ў краіне, магчымасьці розных варыянтаў іх рашэньня. Тое, чаму быў прысьвечаны даклад і як ён быў зроблены, сьведчыла ня толькі пра неабыякавасьць А.Міхайлава ў дачыненьні да Беларусі, але й заклапочанасьць ейнымі праблемамі.

Мяне як беларуску не зьняважыла ніводнае слова ў дакладзе, больш за тое, я даўно не сутыкалася з такім поўным і аб’ектыўным аналізам сытуацыі ў Беларусі, якую не магу ацаніць інакш як катастрафічную.

Дзяржаўная ўлада ў Беларусі стварае немагчымыя ўмовы існаваньня і разьвіцьця свабоднага мысьленьня і інстытутаў, здольных гэтае крытычнае мысьленьне падтрымліваць. Гаворка не ідзе пра тое, што ёсьць добрыя кірункі думкі і дрэнныя: проста ў свабоднай краіне розныя меркаваньні маюць права быць выказаныя.

Закрыцьцё Коласаўскага ліцэю, ЭГУ, незалежных СМІ — прыметы гуманітарнай катастрофы, якую толькі сьляпы можа не заўважаць. Я не разумею, чаму чалавека, які канстатуе гэтыя факты, трэба называць антыбеларусам і крытыкаваць за няслушнае прадстаўленьне краіны за яе межамі.

Праблема гуманітарных ведаў у Беларусі зусім ня ў тым, што нехта трансьлюе іх на расейскай мове, а нехта па-беларуску. Праблема ў тым, што трансьлюецца і кім трансьлюецца. Калі булачнік пячэ хлеб дрэнна, у яго не пытаюцца пра культурную ідэнтычнасьць: яго хлеб проста нельга есьці. Даруйце за спрашчэньні, але ў Беларусі сапраўды адсутнічае дастатковая колькасьць спэцыялістаў, якія маглі б вырабляць і трансьляваць веды на такім узроўні, каб «прадукт» вытрымліваў канкурэнцыю ня толькі на мясцовым рынку, але й сусьветным.

Гэта занадта простае выйсьце, якое сьведчыць пра недалёкасьць тых, хто яго выбраў, — схавацца ў штучна створаных рэаліях Беларусі і крычаць, што мы лепшыя за ўсіх. Мы ня лепшыя за ўсіх. Мы іншыя, са сваімі культурнымі асаблівасьцямі, з савецкім мінулым, за памылкі якога даводзіцца расплачвацца, але гэта ні ў якай ступені не дае патураньняў і прывілей у ацэнцы ўласнага культурнага ўзроўню, хутчэй дае стымул да працы над сабой.

Спрэчкі адносна ідэнтычнасьці мне не зусім зразумелыя: я нарадзілася і вырасла ў Беларусі і нясу гэты факт над сваім існаваньнем — хочацца мне гэтага ці не, нікуды ад гэтага не падзецца. Я ня бачу прычын для сябе біць кулаком у грудзі і з гордасьцю заяўляць пра сваё грамадзянства; гэта мой асабісты выбар, і ў кожнага ён свой. Зрэшты, я ня бачу і нэгатыўных вынікаў такога стаўленьня да свайго беларускага грамадзянства.

Нацыянальная гордасьць, на мой погляд, зьяўляецца не абавязкам кожнага: падобна да аўтарытэту, яе трэба заслужыць. На жаль, я не адчуваю ў сабе ўплыву вялікай мінуўшчыны Беларусі дзесяці стагодзьдзяў назад, затое добра помню мае спачатку савецкія школы, тую рэальнасьць, у якой я пражыла 20 год. Рэгулярна чытаючы навіны пра тое, што адбываецца ў Беларусі, я адчуваю ня гордасьць, а сорам. Мне сорамна за тыя законы, якія прымае парлямэнт, мне сорамна, што ў Беларусі зьнікаюць людзі, мне сорамна за тых людзей, якія выкладаюць дзяржаўную ідэалёгію, угаворваюць дзяцей запісвацца ў піянэры, адварочваюцца, калі міліцыянэры разганяюць дэманстрацыі. Я ня ведаю, чаму я павінна ганарыцца тым, што праспэкт Скарыны пераймяноўваюць у праспэкт Незалежнасьці, чаму мне павінна падабацца бібліятэка: выбачайце, але ў мяне іншыя эстэтычныя схільнасьці, і я маю права ня толькі іх мець, але і выказваць. І я разумею, што можа быць сумна прадстаўляць такую краіну, як Беларусь.

Усьведамленьне таго, што адбываецца, дазваляе дзейнічаць і рабіць што-небудзь, каб гэта зьмяніць. Мне здаецца, што прафэсіяналізм хутчэй зьяўляецца прычынай для гордасьці, чым колер пашпарта. Можна быць глуханямым, але рабіць сваю справу добра, і тады і пра Беларусь загавораць добра. Але можна і да хрыпу спрачацца пра расейскую і беларускую мовы, а потым вырабляць халтуру. Я не сьцьвярджаю, што гэта ўзаемазьвязаныя рэчы, — проста хацелася б зрушыць акцэнты. Вывучаючы філязофію, я хачу зрабіцца прафэсіяналам у сваёй сфэры; калі нехта мяркуе, што прафэсійная этыка філёзафа дазваляе здаваць экзамэны ці выкладаць сам прадмет «дзяржаўная ідэалёгія», я зь ім не пагаджуся. Іншай магчымасьці займацца філязофіяй на тэрыторыі Беларусі на сёньня не існуе. Ні па-расейску, ні па-беларуску, ні па-кітайску.

Я стамілася ад ілжывых карцінак і гісторый: занадта шмат намаганьняў трэба потым для ўсьведамленьня і трансфармацыі таго, што адбываецца. У пэўны момант (а лепш адразу, калі хапае сьмеласьці) неабходна называць рэчы сваімі імёнамі. Для таго, каб вылечыць хворага, нядрэнна было б спачатку паставіць яму дыягназ. Мне, як беларусцы, стан культуры ў Беларусі зусім не здаецца здаровым. Я не разумею, чаму пра гэта нельга гаварыць. І пра што тады яшчэ нельга?

Лічу выступленьні акадэміка Міхайлава годным укладам у працэс трансфармацыі культурнай сытуацыі ў Беларусі. Адзіным прыстойным учынкам, які яшчэ можа зьдзейсьніць Т.Горн у сытуацыі, якая склалася, — гэта публічна прынесьці прабачэньні акадэміку Міхайлаву і апублікаваць абвяржэньне.

Каментары

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць