Здарэнні

Знойдзеныя ў Польшчы абломкі ракеты аказаліся расійскімі — СМІ

Першыя высновы тэхнічнага інстытута Паветраных сіл Польшчы паказваюць на тое, што абломкі ракеты, знойдзеныя паблізу горада Быдгашча, — ад расійскай Х-55. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на RMF FM.

Варонка на месцы падзення ракеты ў Польшчы. Фота: польскія СМІ

Інстытут ВПС робіць экспертнае заключэнне адносна знойдзеных абломкаў ракеты для пракуратуры Польшчы. Справа атрымала агалоску ў канцы красавіка, калі рэшткі шматметровай ракеты знайшоў у лесе выпадковы сведка.

Згодна з высновамі, крылатая ракета Х-55, хутчэй за ўсё, трапіла ў Польшчу праз усходнюю мяжу.

Гэта выключае версію, якая з'явілася неўзабаве пасля знаходкі абломкаў, пра тое, што пад Быдгашчам знайшлі ракету, выпушчаную з польскага палігона, напрыклад, падчас вучэнняў або выпрабаванняў сістэм супрацьпаветранай абароны. Польская армія не мае такіх ракет на ўзбраенні.

Калі выснова афіцыйна пацвердзіцца, гэта будзе азначаць, што ракета была выпушчаная з расійскага самалёта.

У сярэдзіне снежня мінулага года расіяне здзейснілі масіраваны абстрэл украінскай тэрыторыі. Сярод іншага яны выкарыстоўвалі для атакі самалёты, якія базуюцца ў Беларусі.

З-за з'яўлення тактычнага бамбардзіроўшчыка Су-34 паблізу паветранай прасторы NATO былі паднятыя ў паветра баявыя самалёты альянсу. Падчас гэтых аперацый на радарах польскіх службаў з'явіўся аб'ект, які заляцеў на тэрыторыю Польшчы з тэрыторыі Беларусі.

Польскія службы адсочвалі аб'ект, але страцілі яго з-пад увагі паблізу Быдгашча. Гэта адбылося прыкладна за два кіламетры ад таго месца, дзе пазней былі выяўленыя рэшткі ракеты.

Крыніцы, апытаныя журналістамі, сцвярджаюць, што пошукі праводзіліся неўзабаве пасля снежаньскага інцыдэнту, але былі прыпыненыя пасля няўдалых спроб, у тым ліку з-за складаных умоў надвор'я. У той час праз Польшчу праходзіў фронт з магутнымі завеямі.

Польскія ўлады пакуль афіцыйна пацвердзілі толькі факт знаходкі «вайскова-паветранага аб'екта», дадатковых каментароў ад польскіх чыноўнікаў не было.

Каментары

Цяпер чытаюць

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

Прызначаны новы міністр фінансаў3

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць