Свет22

«У нас ёсць праблемы з асабовым складам». Рагозін заклікаў абвясціць другую хвалю мабілізацыі ў Расіі

У Расіі трэба пачаць другую хвалю мабілізацыі праз недахоп салдат на вайне ва Украіне, заявіў радыёстанцыі «Гаворыць Масква» былы кіраўнік «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін. Раней ён з'ехаў на фронт, дзе ўзначаліў групу ваенных дарадцаў «Царскія ваўкі».

«Трэба мець на ўвазе, што вораг мацнейшы за нас. Мы не можам тут дзейнічаць такім чынам, што кожны сам за сябе. Таму патрэбна мабілізацыя. Яна павінна была прайсці не толькі адна ў пачатку восені, павінна была прайсці яшчэ адна. У нас ёсць праблемы з асабовым складам, бо хлопцы атрымліваюць раненні, нашых байцоў забіваюць», — сказаў Рагозін.

З ягоных слоў, расійская армія працягвае несці страты, нават калі баявыя дзеянні знаходзяцца на паўзе, — гэта адбываецца праз артылерыйскія абстрэлы. «Іх трэба папаўняць. < … > Давядзецца кожнаму мужчыну ў нашай краіне адказаць на гэтае пытанне: дзе ты быў, калі нашай краіне было цяжка», — падкрэсліў Рагозін.

Ён лічыць, што пазбегнуць другой хвалі мабілізацыі можна толькі пры ўмове масавага наплыву ахвотных адправіцца на вайну па кантракце. Аднак цяпер набор добраахвотнікаў адбываецца не занадта хутка і эфектыўна, нягледзячы на тое, што ёсць «каласальны рэзерв» з афіцэраў і вайскоўцаў, якія служылі ў арміі Расіі, адзначыў Рагозін. На яго думку, такія людзі павінны быць «самымі матываванымі» і «не спакушацца рублём і іншымі пернікамі».

Нагадаем, што першая хваля мабілізацыі ў Расіі пачалася 22 верасня і працягвалася некалькі тыдняў. Яна спрычынілася да масавага адтоку мужчынскага насельніцтва з краіны.

Каментары2

  • Олефтина Полуэктовна
    11.05.2023
    Что вы говорите ? А где же личный состав вашей армии? В феврале прошлого года в Украину вломилось 200 тысяч личного состава вашей армии, осенью вы отправили воевать ещё столько же... И вот опять вашей армии срочно требуется личный состав. Да вы просто вампиры какие-то...
  • Ёсік
    11.05.2023
    Сарака загаілася, можна зноў паспрабаваць хвйпануць. Дык сам ідзі ў акопы бараніць пуціна.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць