Свет

У Кыргызстане найміта, які ваяваў ва Украіне на баку «ЛНР», асудзілі на 10 гадоў

16 мая Першамайскі раённы суд Бішкека асудзіў да 10 гадоў пазбаўлення волі кыргызстанца, абвінавачанага ва ўдзеле ў баявых дзеяннях ва Украіне. Яго прызналі вінаватым у найміцтве.

Фота затрыманага

У дакуменце адзначана, што 31-гадовы мужына прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 416 («найміцтва») — «удзел без дазволу адпаведных органаў дзяржаўнай улады ва ўзброеных канфліктах іншых дзяржаў з мэтай атрымання матэрыяльнага ўзнагароджання», піша «Радыё Свабода — Кыргызстан».

У чэрвені 2022 года асуджаны, які знаходзіўся на той момант у Маскве, вырашыў уступіць у шэрагі ўзброеных груповак самаабвешчанай «Луганскай Народнай Рэспублікі» («ЛНР») для ўдзелу ў вайне ва Украіне. У ліпені ён прыбыў у горад Бранка і быў залічаны на вайсковую службу са штомесячнай аплатай у памеры 180 тысяч рублёў. Адзначаецца, што пасля паступлення на службу ён прымаў удзел у разведвальных аперацыях, прайшоў курсы баявой падрыхтоўкі, займаўся забеспячэннем мінамётных установак і боепрыпасаў на перадавой лініі фронту.

Па даных следства, у лістападзе 2022 года кыргызстанец быў звольнены з ваеннай службы, ён вярнуўся спачатку ў Маскву, а затым у Бішкек.

Сам абвінавачаны ў судзе віну не прызнаў. Паводле яго, ён паступіў на службу ў мэтах атрымання расійскага пашпарта. Мужчына таксама заявіў, што 5 месяцаў службы прабыў на тэрыторыі так званай ЛНР і ў баявых дзеяннях не ўдзельнічаў, увесь час знаходзячыся ў ваенкамаце. Па словах кыргызстанца, прывезеныя ў Кыргызстан грошы ён накапіў, а за службу ўзнагароджанне не атрымліваў.

У судзе брат абвінавачанага, які прысутнічаў пры затрыманні, заявіў пра ціск падчас допыту і адмовіўся ад сваіх першапачатковых паказанняў, у якіх пацвярджаў удзел брата ў баявых дзеяннях.

У выніку хлопца асудзілі на 10 гадоў калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая67

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў1

У Віцебску спрабуюць прадаць раскошную камяніцу з эркерамі, якую за дзесяць гадоў давялі да поўнага разбурэння1

Сабрана пятая частка экстраннага збору на дапамогу вызваленым палітвязням

Коўл: Спадзяёмся, да канца года ўдасца вызваліць усіх беларускіх палітвязняў19

Лідары ЕС не змаглі пераканаць Венгрыю разблакаваць крэдыт Украіне на 90 млрд еўра4

Ці варта хаваць свае сакрэты? І як зразумець, калі варта сказаць праўду, а калі — не?3

Еўрапейскія краіны і Японія гатовыя дапамагчы забяспечыць праход праз Армузскі праліў

Чалавек пазначаны ў спісе памілаваных, але застаецца за кратамі. Адбылася памылка? Што рабіць?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая67

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць