Ноччу расіяне атакавалі Днепрапятроўскую вобласць. Паранена сем чалавек
У ноч на 22 мая над Днепрапятроўскай вобласцю былі збітыя 15 беспілотнікаў і чатыры крылатыя ракеты. У выніку ўдару ёсць разбурэнні і пацярпелыя. Пра гэта распавёў кіраўнік абласной адміністрацыі Сяргей Лысак. Колькі ўсяго ракет і беспілотнікаў расійскае войска выпусціла па рэгіёне, ён не ўдакладніў.

Сяргей Лысак распавёў, что ў выніку атакі ў Дняпроўскім раёне быў паранены 27-гадовы мужчына. Ён знаходзіцца ў бальніцы ў стане сярэдняй цяжкасці.
Было пашкоджана некалькі будынкаў, знішчана больш за 10 грузавых і легкавых аўтамабіляў, столькі ж адзінак спецтэхнікі, 25 прыватных машын і два аўтобусы.

У Дняпры пашкоджана тры будынкі прыватнага прадпрыемства.
Па папярэдніх даных, пацярпела сем чалавек. Жанчыны 52-х і 70-ці гадоў былі шпіталізаваныя.
Пашкоджаны тры прыватныя дамы і дзевяць шматкватэрных, а таксама дзіцячы сад, крамы і адміністрацыйныя будынкі. Разбіта шэсць аўтамабіляў.
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары