Здарэнні22

Два гады калоніі страхавому агенту, што за грошы кліентаў паехала таксоўкай на злёт байкераў

У Іванаве асуджаная 20-гадовы страхавы агент, якая зрасходавала грошы кліентаў на наведванне злёту байкераў.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, грамадзянка Украіны, якая мае від на жыхарства ў Беларусі, працуючы страхавым агентам ЗАСТ «Прамтрансінвест» на пагранічным пераходзе «Мохра» ў вёсцы Калена Іванаўскага раёна,

16 і 31 мая 2009 года не здала ў банк 380 і 275 еўра.

Яны былі атрыманы ёю ад уладальнікаў транспартных сродкаў за страхавыя полісы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці.

Падчас папярэдняга і судовага следства агент растлумачыла, што

грошы прысабечыла і растраціла на злёце байкераў пад Брэстам, а таксама на куплю адзення, касметыкі, аплату паслуг мабільнай сувязі. На злёт байкераў яны ехала на таксі, заплаціўшы прыблізна 100 тыс. рублёў.

Прыгаворам суда Іванаўскага раёна 7 кастрычніка 2009 года былы страхавы агент прызнана вінаватай ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага чч. 1 і 2 арт. 211 Крымінальнага кодэкса (прысваенне або растрата). Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі

тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму са штрафам у 100 базавых велічынь (3,5 млн. рублёў)

і пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады тэрмінам на чатыры гады.

Пры прызначэнні пакарання суд улічыў раскаянне абвінавачанай і частковае кампенсаванне ёю матэрыяльнага ўрону. Астатняя яго частка ў памеры 656.058 рублёў прысудам спагнана з асуджанай.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць