Свет11

Расійскія кампаніі актыўна вывозілі маёмасць прадпрыемстваў з акупаванага Марыупаля. У пасобніцтве ім засвяціліся і беларусы

Расійскі праект «Можем объяснить» прааналізаваў запісы мытні, якая існавала да восені 2022 года паміж Расіяй і самаабвешчанымі «ДНР» і «ЛНР». Гэтыя дакументы даюць інфармацыю, хто і як вывозіць у Расію маёмасць і прадукцыю ўкраінскіх прадпрыемстваў з акупаванага Марыупаля. У якасці пасярэдніка засвяцілася і беларускае прадпрыемства.

Бамбаванне завода «Азоўсталь» у красавіку 2022 года. Фота: прэс-служба Мінабароны Украіны

Паводле расследавання, нягледзячы на бадзёрыя рэляцыі расійскай прапаганды пра паспяховае аднаўленне Марыупаля пад расійскай уладай, у рэчаіснасці з акупаванага горада масава выкрадаюць маёмасць і прадукцыю ўкраінскіх прадпрыемстваў: «Азоўсталі», завода імя Ільіча і іншых. 

Да канца верасня 2022 года паміж «ДНР» і Расіяй дэ-юрэ існавала мяжа, таму тавары, якія праходзілі праз яе, дэклараваліся па адпаведных законах. Па гэтых мытных запісах і можна адсачыць маштабы вывазу ў Расію абсталявання і карысных выкапняў. Ужо з кастрычніка мінулага года гэтая магчымасць знікла, паколькі Пуцін прыняў рашэнне ўключыць «ДНР» і «ЛНР» разам з Запарожскай і Херсонскай абласцямі непасрэдна ў Расію.

З гэтых запісаў, у прыватнасці, вынікае, што 26 верасня 2022 года, усяго за 4 дні да пуцінскай пастановы аб анексіі ўкраінскіх рэгіёнаў, у Расію ўвезлі больш за 1,5 млн кілаграмаў металу, вырабленага на заводзе «Азоўсталь». Яго кошт склаў амаль 2 млн даляраў. 

Тысячу тон прадукцыі «Азоўсталі» вывозіла ТАА «Лесстройторг» з горада Валуйкі Белгародскай вобласці. Груз з Марыупаля дастаўляўся на чыгуначную станцыю «Тапаля», размешчаную на расійска-ўкраінскай мяжы, а затым экспартаваўся ў іншыя краіны (дакументы ФМС не раскрываюць, у якія менавіта).

Акрамя «Азоўсталі», кампанія з горада Валуйкі вывозіла і маёмасць Марыупальскага металургічнага камбіната імя Ільіча, якое таксама, як і «Азоўсталь», належала холдынгу «Метінвест» Рыната Ахметава. 26 верасня «Лесстройсторг» вывез амаль 400 тысяч кілаграмаў сталі з завода Ільіча. Яе кошт склаў каля 380 тысяч даляраў.

Акрамя прадукцыі, на «Азоўсталі» ў «Метінвеста» былі вельмі вялікія запасы вугалю. Як вынікае з мытных запісаў, пасля поўнамаштабнага ўварвання Расія вывезла з Марыупаля амаль 2,5 тысячы тон вугалю (гэта прыкладна 40 вагонаў). За крадзеж вугалю адказвала група кампаній «Талтэк», кіраўнік якой Юрый Качэрынскі валодае асабняком на Рублёўцы непадалёк ад маёнтка сям'і былога галоўнакамандуючага расійскім уварваннем ва Украіну Сяргея Суравікіна.

«Талтэк» вывез прыкладна 300 тон вугалю на суму каля 40 тысяч даляраў. А яшчэ ў разы больш — «дачка» «Талтэка» — вугальнае прадпрыемства з Кузбаса «Паляны». У жніўні мінулага года «Паляны» вывезлі з Марыупаля больш за 2 тысячы тон вугалю на суму больш за 300 тысяч даляраў.

З Марыупаля вывозяць проста ўсё, нават прадметы, якія не ўяўляюць асаблівай каштоўнасці. У дакументах расійскай мытні гаворыцца, што ў красавіку мінулага года з разбуранага ўкраінскага горада выкралі некалькі грузавых кантэйнераў і вагонаў. Іх кошт не перавышае 100 тысяч даляраў, але не гэта галоўнае.

Магілёўскі металургічны завод. Фота: mmz.ibiz.by

Асабліва для нас цікава тое, што ў гэтым крадзяжы расіянам дапамагалі партнёры з Беларусі, а менавіта прадпрыемства «Магілёўскі металургічны завод». Якраз яго назва была пазначаная ў дакументах мытні. Кантэйнеры, па гэтых дакументах, вывозіліся ў Калінкавічы і прызначаліся для патрэб «Магнітагорскага металургічнага камбіната» (МКК).

МКК — адзін з найбуйнейшых металургічных камбінатаў Расіі і былога СССР. Яшчэ вясной 2022 года Еўрасаюз уключыў у санкцыйныя спісы не толькі сам завод, але і шэраг афіляваных з ім структур, уключаючы турэцкі камбінат ММК Metalurji. Акрамя таго, у санкцыйны спіс быў уключаны кіраўнік Рады дырэктараў ММК Віктар Рашнікаў, які лічыцца «вядучым расійскім бізнэсоўцам у сектарах эканомікі, што забяспечваюць істотную крыніцу даходу ўрада Расійскай Федэрацыі, і які нясе адказнасць за анексію Крыма і дэстабілізацыю Украіны». Пазней Рашнікаў трапіў пад санкцыі ЗША, Японіі, Канады і іншых краін.

Каментары1

  • Ррееааін
    23.06.2023
    Ганебныя прамаскоўскія стаўленнікі і памагатыя адкажуцьтза Кожны боўцік!

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію4

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра завяршэнне вайны ва Украіне: Мы цяпер бліжэйшыя да гэтага, чым калі-небудзь раней19

Стала вядома, што за новы будынак для БДУ паставяць у цэнтры Мінска12

Уіткаф заявіў пра дасягнуты прагрэс у перамовах з Пуціным4

Легендарны гродзенскі футбаліст трапіў пад крыміналку

У Мядзеле проста пад вокнамі заўважылі грацыёзных казуль ВІДЭА4

«Палова групы — са слязамі на вачах». Беларуска арганізуе незвычайныя падарожжы — ад сустрэчы з кітамі да сафары

Беларус пасля смерці жонкі застаўся адзін з дзецьмі. Іх у яго 12, але ён добра дае рады6

У Львове абвясцілі 2027 год годам УПА і Рамана Шухевіча. Пад пагрозай пакет польскай вайсковай дапамогі33

«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію4

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць