Грамадства99

Спартыўныя чыноўнікі: Пасля Гульняў СНД чакаем новага міністра — Юрыя Караева 

Як паведамляюць «Нашай Ніве» чыноўнікі ад спорту, у ведамстве абмяркоўваюць магчымую асобу новага міністра, які мае змяніць Сяргея Кавальчука на пасадзе. Палкоўніка па чутках заменіць генерал-лейтэнант.

«Чакаем, што будзе новы міністр. Рыхтуемся да Караева», «Што Караеў будзе, то чулі. Ну а што? Палкоўніка на генерала памяняем, можа, сфера рване наперад», — такія паведамленні «Наша Ніва» атрымала ад чыноўнікаў сярэдняга звяна, якія ўзначальваюць арганізацыі, падпарадкаваныя Мінспорту. 

Людзі гавораць, што Гульні СНД, з якіх прапаганда насуперак рэальнасці лепіць спартовую звышпадзею, — могуць стаць лебядзінай песняй міністра Сяргея Кавальчука, былога начальніка ў структуры Службы аховы Лукашэнкі, палкоўніка. 

На сваёй пасадзе Кавальчук з 2018 года. На старце ягонай кадэнцыі Беларусь прыняла II Еўрапейскія гульні, а на заканчэнні — Гульні СНД, дзе паміж сабой спаборнічаюць у тым ліку атлеты, якія не маюць нават дарослых спартовых разрадаў. А Беларусь выкінутая з большасці міжнародных спаборніцтваў у выніку ўнутраных рэпрэсій і саўдзелу ў вайне супраць Украіны. 

Міністру асабліва няма чым хваліцца, апроч як цвёрдым прытрымліваннем генеральнай лініі ў частцы рэпрэсій і ганенняў. 

Меркаваны новы міністр, якога чакаюць у спартовай сферы, — выхадзец з сілавой структуры, якому далі дакрануцца да эканомікі на пасадзе памочніка Лукашэнкі (Караеў адказваў за Гродзенскую вобласць). 

Сышоўшы з пасады кіраўніка МУС, Караеў не спыняў таксама і сваіх адносін са спортам, узначальваючы Федэрацыю тайскага бокса. Магчыма, не лішнім будзе нагадваць, што пры Караеве склад гэтай федэрацыі быў моцна зачышчаны. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Плюшки для карателя
    09.08.2023
    лукашенко раздаёт плюшки карателям белорусов.
  • Ёсік
    09.08.2023
    ПВТ, спорт, культуру ўзначальваюць тыя, хто можа толькі гумавай палкай зьбіваць насельніцтва, і аддаваць загады, як разагнаць мірнае шэсьце. Гітлераўская Нямеччына 1933 года. PS Вельмі падабаўся ліст патрыятычных сіл, які агучыў гігін: хутка прыйдзе той час, калі беларусы і палякі будуць у госьці адзін да аднаго хадзіць. Так і будзе, але без цябе і твайго куміра, вадзік.
  • даведка
    09.08.2023
    Полковник министром спорта уже был (Ковальчук из СБП) — не помогло...
    Генерал-майор министром спорта уже был (Шамко из МЧС) — не помогло...
    Генерал-лейтенант министром спорта будет (Караев из МВД) — не поможет.

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць