Улада22

У Мазыры колькасць памерлых ад пнеўманіі дасягнула 9 чалавек

У 100-тысячным горадзе з пачатку эпідэміі на пнеўманію захварэлі 500 чалавек. А ўсяго ў лістападзе на ВРВІ і грып захварэлі больш за 15 тыс. жыхароў Мазыра і раёна.

У 100-тысячным горадзе з пачатку эпідэміі на пнеўманію захварэлі амаль 500 чалавек. А ўсяго ў лістападзе на ВРВІ і грып захварэлі больш за 15 тыс. жыхароў Мазыра і раёна.

Такія звесткі прывёў галоўны доктар Мазырскай цэнтральнай гарадской паліклінікі Ігар Баранаў у інтэрв’ю раённай газеце «Жыццё Палесся».

Паводле інфармацыі галоўнага доктара, у лістападзе на ВРВІ і грып захварэлі больш за 15 тыс. жыхароў Мазыра і раёна (у горадзе і раёне пражывае 132 тыс. чалавек), у тым ліку каля 6,5 тыс. дзяцей да 14 гадоў. Самы высокі рост захворвання быў зарэгістраваны 9—10 лістапада. Найбольш схільнымі да хвароб аказаліся асобы ва ўзросце ад 18 да 54 гадоў і дзеці да 14 гадоў.

За лістапад зарэгістравана каля 24 тыс. наведванняў паліклінік дарослымі і каля 14 тыс. — дзецьмі, дома агледжана каля 5 тыс. дарослых і больш чым 6,5 тыс. дзяцей.

«Грып сёлета прыйшоў раней часу, у нехарактэрны для яго перыяд. Акрамя таго, ніхто не чакаў такога рэзкага ўздыму захворвання, і што ён пацягне за сабой больш небяспечныя і цяжкія праявы — ускладненні ў выглядзе пнеўманіі», — адзначае ўрач у газетным артыкуле. Паводле яго звестак, за ўвесь перыяд прайшлі стацыянарнае лячэнне 452 хворыя на пнеўманію, выпісана пасля папраўкі 225 чалавек. Застаюцца на лячэнні 185 дарослых і 41 дзіця. Дзевяць чалавек знаходзяцца ў аддзяленні рэанімацыі, пяць з іх — на штучнай вентыляцыі лёгкіх і, паводле слоў галоўнага ўрача, выклікаюць «найбольшую трывогу».

Ад пнеўманіі памерлі хворыя ва ўзросце да 50 гадоў.

Адны мелі спадарожную паталогію, у іншых не было праблем са здароўем да паступлення ў бальніцу. «Мы адзначалі, што на працягу некалькіх гадзін карціна мянялася маланкава, і нават у людзей, якія знаходзіліся ў бальніцы, пагаршаўся клінічны стан. Акрамя кіслароднай падтрымкі прыходзілася (і цяпер прыходзіцца) скарыстоўваць штучную вентыляцыю лёгкіх з‑за асаблівасці паражэння лёгачнай тканкі, а менавіта паражэння ніжніх аддзелаў дыхальнай сістэмы. Карціна ўскладняецца тым, што назіраецца гіпаксемія, гэта значыць нізкае насычэнне крыві кіслародам па прычыне таго, што паражаецца лёгачная тканка, што прыводзіць да паліорганнай недастатковасці», — тлумачыць доктар.

Паводле слоў Баранава, у Мазырскім раёне зарэгістравана сем выпадкаў захворвання на грып А (H1N1). Гэты вірус выдзелены ў чатырох памерлых ад пнеўманіі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б20

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь6

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?63

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца13

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход9

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б20

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць