Спорт55

Хакеісты ЦСКА выйшлі на размінку ў форме з літарай Z і эмблемай батальёна «Эспаньёла», які ваюе ва Украіне

Cімвалічнае ўкіданне шайбы перад матчам зрабіў камандзір батальёна з пазыўным «Іспанец».

Фота: тэлеграм-канал ХК ЦСКА

Хакеісты маскоўскага ЦСКА выйшлі на раскатку перад матчам новага сезона КХЛ з «Ак Барсам» у форме з літарай Z і элементамі эмблемы батальёна «Эспаньёла», сфармаванага з футбольных фанатаў, які ўдзельнічае ў вайне ва Украіне, піша «Медуза».

Матч адбыўся 1 верасня ў Маскве. Пра тое, што ЦСКА вырашыў падтрымаць батальён, гаворыцца ў афіцыйным тэлеграм-канале клуба.

Cімвалічнае ўкіданне шайбы перад матчам зрабіў камандзір батальёна з пазыўным «Іспанец».

Батальён «Эспаньёла» звязаны з былым памочнікам прэзідэнта РФ Уладзіславам Сурковым і «Адзінай Расіяй».

У матчы таксама ўзяў удзел брамнік ЦСКА Іван Фядотаў. За гэта Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) аштрафавала федэрацыю хакея Расіі (ФХР) на пяць тысяч швейцарскіх франкаў. Гэта звязана з тым, што IIHF стала на бок клуба НХЛ «Філадэльфія Флайерз» у спрэчцы з ЦСКА з нагоды правоў на Фядотава — амерыканскі клуб перанёс тэрмін дзеяння яго кантракту з сезона-2022/23 на сезон-2023/24 праз службу хакеіста ў войску.

Каментары5

  • Спадар
    02.09.2023
    А што адкажа на гэта "змагар за правы спартыстаў" Жвір??;)))
  • з паклонам
    02.09.2023
    244, Вельмі важная для Беларусі ваша заўвага пра ваш расійскі спорт і пра "латентные... ваньки" -- мы такія словы як пачуем, дык адразу паважаем таго, хто ўмее іх да месца паставіць.
  • Žvir
    02.09.2023
    Спадар, ja paraju vam nie miašać haroch z kapustaj.

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»3

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка мае намер змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у мінскіх дварах17

«Усе былі ў шоку». Беларуская айцішніца расказала, чаму выбрала для жыцця Венесуэлу2

Памёр акадэмік Аляксандр Ільюшчанка3

У Чэхіі паліцыянты выехалі ратаваць параненую казулю. З гэтага выйшаў адзін смех2

Ва Украіну ўпершыню з асобным візітам прыляцеў кіраўнік МЗС Індыі1

Памёр акадэмік Аляксандр Міхалевіч

Вытворца папулярнага джыну разарваў ліцэнзійнае пагадненне з беларускай «дачкой» Pernod Ricard2

У краінах Афрыкі чуткі пра «крадзеж геніталій» прывялі да дзясяткаў забойстваў10

У працы ChatGPT, Claude і Grok адбыўся маштабны, але кароткі збой1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»3

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць