Грамадства88

Лукашэнка не паедзе на сесію Генеральнай асамблеі ААН у ЗША

Міністэрства замежных спраў выдала паведамленне аб удзеле дэлегацыі ад Рэспублікі Беларусь у 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Яе ўзначаліць міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.

Будынак ААН у Нью-Ёрку. Фота: Getty Image

78-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН пройдзе з 19 па 24 верасня. Звычайна на яе запрашаюцца кіраўнікі ўсіх дзяржаў, і многія нават самыя адыёзныя палітыкі часта выкарыстоўваюць гэтую трыбуну, каб асабіста расказаць, куды яны вядуць свае краіны. Але Лукашэнка ў цяперашняй сітуацыі ездзіць на Захад не рызыкуе, як і Уладзімір Пуцін. Расію на форуме будзе таксама прадстаўляць міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Дэлегацыя ад Лукашэнкі, як анансуецца, збіраецца сваю ўвагу «засяродзіць на задачах па прасоўванні кансалідуючага і стваральнага парадку дня, які падкрэслівае мірны характар нашых нацыянальных прыярытэтаў, супрацьдзеянні ініцыятывам, накіраваным на падрыў нацыянальных інтарэсаў нашай краіны».

Таксама ў ААН Алейнік будзе гаварыць пра «аднабаковыя прымусовыя меры, у прыватнасці, іх негатыўны ўплыў на ўстойлівае развіццё асобных краін, цэлых рэгіёнаў, сусветную эканоміку і гандаль, іх супярэчнасць міжнароднаму праву». 

Выступленне Алейніка з трыбуны ААН чакаецца 23 верасня.

17—23 верасня Нью-Ёрк збіраецца наведаць і Святлана Ціханоўская, у праграме візіту якой таксама запланаваны ўдзел у падзеях Генасамблеі ААН. Ціханоўская збіраецца сярод іншага сустрэцца з шэрагам уплывовых палітыкаў.

Каментары8

  • Компенсирует сочами
    18.09.2023
    В мощную Северную Корею пусть едет.
    У него один маршрут: "Питер--Москва-Сочи".
    Да и нечего необразованному мракобесу делать среди цивилизованных, нормальных людей.
  • Анж
    18.09.2023
    А хіба ездзіў калі, дазвол ён не атрымае на такую паездку. Хаця б каб паехаў то мо і справы пайшлі б
  • Света з кабінета
    18.09.2023
    Не па сеньке шапка

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў38

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй18

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў38

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць