Свет77

Абама: «Ваенная сіла — гэта прызнанне межаў розуму»

У чацвер у Осла адбылася цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, лаўрэатам якой сёлета стаў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

У чацвер у Осла адбылася цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру, лаўрэатам якой сёлета стаў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

На прэс‑канферэнцыі перад цырымоніяй амерыканскі прэзідэнт яшчэ раз паўтарыў: «Я не сумняваюся, што іншыя кандыдаты, магчыма, у большай ступені заслужылі прэміі».

У сваёй прамове, якая доўжылася каля 40 хвілін, Абама ўзняў тэму ўжывання ваеннай сілы. Ён пажартаваў: «Магчыма, самай вялікай праблемай, звязанай з уручэннем гэтай прэміі мне, з’яўляецца той факт, што я з'яўляюся галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны, якая вядзе дзве вайны», — пачаў ён.

«Я гляджу на свет такі, які ён ёсць, і не магу бяздзейнічаць перад пагрозай амерыканскаму народу»,

— сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Негвалтоўныя дзеянні не маглі спыніць Гітлера, перамовы з «Аль‑Каідай» не могуць прымусіць баевікоў скласці зброю.

«Словы, што ваенная сіла часам неабходная, — гэта не заклік быць цынічнымі, а прызнанне гісторыі, недасканаласці чалавека і межаў розуму», — сказаў Абама.

Прэзідэнт ЗША растлумачыў, што загаварыў пра гэта тут, бо ў многіх краінах неадназначнае стаўленне да ваенных дзеянняў. Абама заўважыў, што пасля Другой сусветнай вайны не толькі дэкларацыі і пагаднення дапамаглі ўтрымліваць стабільнасць, але і «ЗША дапамагалі гарантаваць глабальную бяспеку на больш чым шэсць дзесяцігоддзяў крывёю сваіх грамадзян і сілай нашага зброі». «Зброя вайны грае ролю ў захаванні міру, — заключыў ён. —

І ўсё ж гэтая праўда павінна суіснаваць з другой: якой бы ні была апраўданай вайна, яна нясе чалавечую трагедыю».

Абама таксама заявіў, што ЗША не могуць дзейнічаць ў адзіночку, напрыклад, у такіх складаных місіях, як у Афганістане або Самалі.

Цэнтральным элементам сваёй вонкавай палітыкі Абама назваў ядзернае раззбраенне.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ27

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць