Меркаванні44

Апраўдальны прысуд Гараўскаму: «У іх — камісія па вяртанні, у Еўропе — незалежныя суды»

У Швейцарыі вынеслі апраўдальны прысуд былому байцу «эскадрона смерці» Юрыю Гараўскаму. «Апраўдальны прысуд Гараўскаму: нам такое правасуддзе нязвыклае, але гэта і ёсць такое правасуддзе, за стварэнне якога ў Беларусі людзі ахвяруюць сваёй свабодай і жыццём», — напісаў у фэйсбуку Андрэй Дынько.

Юрый Гараўскі пры ўваходзе ў суд. Фота: «Новы час»

Апраўдальны прысуд былому спецназаўцу Паўлічэнкі выклікае ў многіх неўразуменне. Мы прывыклі, што суд — гэта каб узаконьваць прысуды, якія фактычна загадзя выносяцца пракурорамі. Калі ты папаў у беларускі суд, то не спадзявайся на апраўданне, так не бывае. Пракурор сказаў, што вінаваты, значыць, вінаваты. І тым больш, калі чалавек сам прызнаўся, што ён удзельнічаў, бачыў, як расстрэльвалі. Але тут — сапраўдны суд.

Тлумачачы прысуд, суддзя заявіў, што гэта асаблівы выпадак, у якім «замяшаная ўлада, і яна адказная за гвалтоўныя знікненні». «Гэтыя факты не павінны выклікаць сумненняў». Хоць «Юрый Гараўскі, магчыма, служыў у САХРы, але ягоная роля ў выкраданнях застаецца незразумелай».

Юрысты ўдакладняць, ці гаворка пра тое, што суд палічыў, што Гараўскі нават калі ўдзельнічаў, то не ведаў, чым скончыцца затрыманне і канваіраванне Захаранкі, Ганчара, Красоўскага. Ëн атрымаў загад затрымаць — ён затрымаў. Але не ведаў, што іх будуць забіваць. А можа рэч у іншым — што швейцарскае заканадаўства не дазваляла прыцягнуць Гараўскага да адказнасці па больш сур’ёзным крымінальным артыкуле — за забойствы ці саўдзел у іх, бо расправы над лідарамі апазіцыі адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Таму судзілі экс-сілавіка за датычнасць да «шматлікіх выпадкаў знікнення», а па гэтых абвінавачваннях — гвалтоўным выкраданні людзей і ўвядзенні правасуддзя ў зман, не было падстаў для асуджэння Гараўскага. Пачакаем тлумачэння юрыстаў.

Але што адназначна — і Алесь Бяляцкі, і Віктар Бабарыка, і тысячы праведнікаў сядзяць, каб дабіцца ў тым ліку таго, каб суд у Беларусі перастаў быць прафанацыяй, а стаў судом — судом, які ўзважвае, які сумняваецца, які слухае абодва бакі.

Швейцарскі суд таксама даў добры стымул усім тым, хто хоча парваць са злачыннай дзейнасцю, пакаяцца і ўцячы. Выхад заўсёды ёсць і выбар заўсёды ёсць. У іх — камісія па вяртанні, у Еўропе — незалежныя суды. І ў Беларусі некалі таксама будуць такія суды, піша Андрэй Дынько.

Каментары4

  • даведка
    28.09.2023
    По белорусским законам подобный самооговор даже путём выбитых признаний лишил бы права на компенсацию.
  • Казік
    28.09.2023
    Цалкам згодны з Дынько. Не разумею тых, хто за расправу без дэталёвага разбору. Часам карысна сябе ставіць на месца іншых: у сваёй масе для ўкраінцаў зараз кожны беларус - як той Гараўскі для нас
  • mikola
    28.09.2023
    Moza ion prykryvae Lukasenku ?

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Вайсковы дарадца Трампа параіў рыхтавацца да баявых дзеянняў на арбіце Месяца17

Памёр Васіль Жураўлёў

Набыццё беларусам газавага тэрмінала на Падляшшы выклікала трывогу палякаў, але спецслужбы далі дабро

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць51

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»4

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць