Вайна33

Зяленскі: Поўны агнявы кантроль над Крымам — пытанне часу

Прэзідэнт Украіны зноў падкрэсліў, што мэта — поўная дэакупацыя ўкраінскіх земляў, уключаючы Крым.

Успышкі над Крымам

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна яшчэ не дасягнула поўнага агнявога кантролю над часова акупаваным Крымам, але гэта пытанне часу, піша «Украінская праўда».

«Расійскі кантроль над Чорным морам і наяўнасць флоту акупанта стваралі ілюзію, што дамінаванне Расіі ў Чорным моры — нібыта непераадольнае. У дадатак да гэтага, за кошт свядомага засялення Крыма сотнямі тысяч грамадзян Расіі і маштабных рэпрэсій акупанта супраць усіх формаў свабоды і супраціву, магло ўзнікнуць уражанне, што Крым нібыта зміраецца. Цяпер ілюзіі растаюць…» — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі нагадаў наступныя вынікі:

«Першы. Расійскі вайсковы флот больш не здольны апераваць у заходняй частцы Чорнага мора і паступова ўцякае з Крыма. І гэта гістарычнае дасягненне. Нядаўна расійскі кіраўнік быў вымушаны заявіць аб стварэнні новай базы Чарнаморскага флоту, дакладней яго рэшткаў, на акупаванай тэрыторыі Грузіі, гэта значыць у паўднёва-ўсходняй частцы мора, максімальна далёка ад украінскіх ракет і марскіх дронаў, але мы іх усюды дастанем.

Па-другое. Для расіян цяпер няма ніводнай базы бяспекі і надзейнага лагістычнага маршруту ў Крыме… Станам на сёння мы яшчэ не дасягнулі поўнага агнявога кантролю над Крымам і прылеглымі водамі, але гэта пытанне часу.

Трэці. Мы фіксуем, што праўкраінскія настроі ў Крыме становяцца ўсё больш адкрытымі… Мы выразна бачым, што ў Крыме ў нас ёсць шмат саюзнікаў.

Чацвёрты. Украіна змагла вярнуць Чорнаму мора ролю артэрыі бяспекі, ад якой залежыць глабальная харчовая стабільнасць», — расказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны зноў падкрэсліў, што мэта Украіны — поўная дэакупацыя ўкраінскіх земляў, уключаючы Крым.

Каментары3

  • лухта
    24.10.2023
    бла бла бла...
  • Янка
    24.10.2023
    Словы былога міністра абароны Ўкраіны Гелетэя аб парадзе перамогі ў Севастопалі ўжо не гучаць фантастычна. А вось былы прэзідэнт Парашэнка у тым, што Крымскі мост спатрэбіцца акупантам, каб пакінуць паўвыспу, хутчэй за ўсё няправы: калі Ўкраіна пачне сістэматычныя ўдары па мосту - большую частку часу ён будзе ў стане рамонта і непрыдатны для эксплуатацыі.
  • дожджык
    24.10.2023
    лухта, што падгарае?

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць