Усяго патроху11

Ваенкамат зрабіў сюрпрыз бацькам з Клецкага раёна. Добры сюрпрыз

Пра выпадак, які здарыўся падчас святкавання тыдня бацькоўскай любові, абвешчанага ўладамі ў гэтым годзе, распавядае раёнка «Да новых перамог».

Сям'я Уласевічаў. Фота: kleck.by

Праграму гэтага тыдня ў Заастравеччы завяршылі 21 кастрычніка святочным канцэртам у Заастравечскім СДК. На ім адзначалі добрых бацькоў.

Як аказалася, Юрый і Таццяна Уласевічы — бацькі трох дарослых сыноў — Аляксандра, Дзмітрыя, Яўгена, якія цяпер усе зʼяўляюцца салдатамі тэрміновай службы Мазырскага пагранічнага атрада в/ч 1257.

Вось іх зʼяўленне ў зале стала сапраўдным сюрпрызам для бацькі і маці. «Клецкі ваенны камісарыят паспрыяў сустрэчы бацькоў і дзяцей у такі знамянальны дзень», — піша раёнка.

Каментары1

  • Андрусь
    25.10.2023
    Мазырскі памежны атрад, в/ч 1257 - гэта злачынцы, якія суўдзельнічалі ў здзяйсненні крымінальнага злачынства - развязванні агрэсіўнай захопніцкай вайны, прапускаючы ў ноч з 23 на 24 лютага 2022 года і ў наступныя даты праз давераны ўчастак дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь ваенную тэхніку, асабовы склад і ўзбраенне замежнай дзяржавы для ажыццяўлення ўзброенага ўварвання на тэрыторыю трэцяй дзяржавы. 
    Камандзіры гэтых салдацікаў будуць несці крымінальную адказнасць за свае дзеянні. А служыць у такой вайсковай часціне - ганебна і сорамна. 

    https://nashaniva.com/328994

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску30

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў45

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема8

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

Колькі ІП цяпер у Беларусі

Як выратавалі другога лётчыка амерыканскага знішчальніка F-15 з глыбіні Ірана? Сталі вядомы дэталі аперацыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску30

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць