Культура2323

У Мінск прыедзе Rammstein

Першы ў Беларусі канцэрт сусветна знакамітага нямецкага гурта запланаваны на 7 сакавіка 2010 года.

Некалькі сталічных канцэртна‑відовішчных арганізацый вядуць перамовы аб арганізацыі выступлення Rammstein у Мінску.

Паводле папярэдняй інфармацыі, першы ў Беларусі канцэрт славутага нямецкага гурту плануецца

на 7 сакавіка 2010 года.

Як паведамілі ў адной з арганізацый, якая вядзе перамовы аб канцэрце, чакаецца, што месцам яго правядзення будзе цэнтральная пляцоўка спартыўнага комплексу «Мінск‑Арэна», якая ўмяшчае да 15 тысяч гледачоў. Пытанні, што тычацца кошту білетаў і таго, якія гурты будуць выступаць «на разагрэве» ў Rammstein, пакуль узгадняюцца.

Паводле слоў арганізатараў выступлення, апрача музыкантаў на канцэрт павінна прыехаць адміністрацыя калектыву і тэхнічны персанал, усяго прыкладна 40 чалавек.

Гурт прывозіць уласнае музычнае абсталяванне на пяці грузавіках.

Што тычыцца бытавога райдэра, то для музыкантаў патрабуецца пяцізоркавы гатэль, для тэхперсаналу — трохзоркавы.

Зараз Rammstein праводзіць сусветнае турнэ ў межах выхаду новага альбома Liebe ist fur alle da.

У канцы лютага наступнага года гурт плануе даць канцэрты ў Санкт‑Пецярбургу і Маскве, 4 сакавіка — у Рызе, 5 сакавіка — у Вільні, 9 сакавіка — у Кіеве.

***

Гурт Rammstein быў створаны ў студзені 1994 года. Музычны стыль калектыву аб’ядноўвае ў сабе элементы індастрыял‑метала і традыцыі нямецкай цяжкай музыкі. Rammstein — адзін з самых папулярных рок‑гуртоў Германіі, шырока вядомы і ў астатнім свеце. Амаль усе песні калектыву выконваюцца на нямецкай мове. Каманда таксама праславілася сцэнічнымі шоу і эпатажнымі тэкстамі.

БелаПАН

***

Беларускія студэнты адкрылі для сябе Rammstein у 1997 г. з Engel і Du hast.

Каментары23

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць