Грамадства

Чаго варты «Саманд»?

Усё вы хацелі ведаць пра Саманд, але ня ведалі каго спытаць

Кампанія Iran Khodro, што выпускае аўтамабілі «Саманд», была заснаваная ў 1962 г. Якраз у гэты час у Іране адбывалася «Белая рэвалюцыя», і шах рабіў захады, каб мадэрнізаваць эканоміку краіны. У тым ліку і па заснаваньні аўтапрамысловасьці.

На 1967 г. на заводзе быў выпушчаны першы іранскі аўтамабіль – «Пэйкан». Знаёмы, які не адзін месяц правёў у Іране, кажа, што «Пэйкан» -- гэта аналяг савецкага «Запарожца». З усімі наступствамі.

У 1990-я на заводах Iran Khodro была наладжана вытворчасьць аўтамабіляў «Пэжо» -- мадэляў 1 600, 205, 405. Мадэль Пэжо-405 і быў узяты за аснову аўтамабіляў «Саманд». У перакладзе з фарсі – samand значыць скакун. Першы аўтамабіль сышоў з канвэеру у 2000 г.

Аўтамабілі «Саманд» карыстаюцца ў Іране шалёнай папулярнасьцю – на долю прадпрыемстваў кампаніі «Іran Khodro» прыходзіцца 70% іранскага рынку.

Такая папулярнасьць тлумачыцца двума рэчамі. У Іране вельмі вялікія –Беларусь не ідзе ні ў якае параўнаньне – мыты на замежныя аўтамабілі. Купіць іншамаркі там амаль немагчыма. Апроч таго, па бяскрайніх іранскіх прасторах поўзае вялікая колькасьць абрыдлых «Пэйканаў», якія каштуюць каля 6 тыс. даляраў. Вы можаце, аддаць такія грошы за «Запарожац» ці «Жыгулі»? І іранцы не жадаюць. Таму і набываюць зроблены па эўрапейскіх лекалах «Саманд» з начыньнем ад Peugeot, не шкадуючы 12,5 тыс. даляраў. У параўнаньні з «Пэйканам» гэта вельмі танна. Для Ірану.

Але для беларускага спажыўца «Саманд LX» – гэтая мадэль будзе ў нас зьбірацца – выглядае катом у мяху. Гэтай цэнавай катэгорыі, зазначаюць экспэрты, адпавядаюць, «Рэно Лаган» і «Форд Фокус».

Але і «Рэно» i «Форд» – раскручаныя брэнды, і маючы ў кішэні 12,5 тыс. даляраў пакупнік задумаецца: аддаць перавагу іранскаму ці нямецкаму (францускаму, амэрыканскаму) аўтамабілю.

Да канца года ў Беларусі мяркуецца сабраць 800-820 аўтамабіляў, у наступным годзе – 4-6 тыс. (у Іране выпускаецца 500 тыс. у год). Прадаваць мяркуюць 3-5 тыс. аўтамабіляў у год, тым самым адваяваўшы 20-25% рынку новых аўтамабіляў. У гэтую лічбу цяжка верыцца. Калі толькі не задзейнічаць традыцыйны дзяржрэсурс: перасадзіць чыноўнікаў на «Саманды», міліцыю.

«Белгазета» выказала думку, што іранскія аўтамабілі прапануюць дзяржаўным таксапаркам, а іншым таксафірмам – прапануюць аўтамабіль па спэццане і падоўжанай гаранатыяй. Цяпер яна складае 2 гады і 60 тыс. кілямэтраў прабегу.

Ды ці ня згорнецца іранскі праект праз паўгода? Кануў у нябыт праект пабудовы Іранам цэлюлознага заводу, пра які ўжо ніхто не згадвае. Непрадказальныя гэтыя іранцы. Зрэшты, як непрадказальныя беларусы. Прагналі «Форд» з Абчаку. Памяняецца вэктар палітыкі, мо і «Саманд» стане не патрэбным.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026

Усе навіны →
Усе навіны

Страшны пажар на раскошным альпійскім курорце: дзясяткі людзей загінулі ў падвальнай кавярні ад выбуху піратэхнікі8

З 1 студзеня базавая стаўка вырасла да 297 рублёў1

У Амстэрдаме ў навагоднюю ноч ушчэнт згарэла 150‑гадовая царква6

У акупаванай частцы Херсонскай вобласці пры ўдары па кавярні загінулі 24 чалавекі16

24‑гадовую фатографку-анімалістку і ветэрынарку з Гомеля асудзілі за паклёп на Лукашэнку і па «народным» артыкуле6

ЦРУ пацвердзіла, што Украіна не цэліла ў Пуціна ці ў яго рэзідэнцыю падчас свайго ўдару дронамі13

Двухсэнсоўным ФОТАМ суправадзіла навагодняе віншаванне ў сваім фэйсбуку беларускае МЗС8

Зяленскі ў навагоднім звароце: Мір у 2026‑м магчымы, але ёсць умовы

Вось чаму на звароце Ціханоўскай не было Бяляцкага і Ціханоўскага31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 20263

Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць