Грамадства33

«Каб пасля смерці ляжаць і глядзець на яе прыгожую». Памерла жанчына, якая натхніла людзей на аднаўленне капліцы Вішнеўскіх

Кранальны аповед пра аднаўленне занядбанай капліцы роду Вішнеўскіх і пра людзей, натхненнем і працай якіх гэта адбылося, апублікаваў інстаграм-акаўнт «Родны край. Беларусь». 

Адноўленая капліца ў вёсцы Тэйкі. Усе фота: rodnykray / Instagram

«Часам атрымліваецца так, што за паваротам нас чакае цікавая гісторыя. І толькі ад нас залежыць, жадаем мы ў гэтай гісторыі ўдзельнічаць, ці даведацца аб ёй, альбо быць адным з яе герояў».

З гэтых слоў тры гады таму пачыналася мая першая публікацыя пра капліцу Вішнеўскіх. Я нават не мог уявіць, што мяне чакае наперадзе і як гэтая гісторыя зменіць маё жыццё.

У 2008 годзе жыхар вёскі Аксакаўшчына, што ў некалькіх кіламетрах ад капліцы, Юрый Бойка вяртаўся дадому з працы, але вырашыў паехаць іншай дарогай.

Раптам у вёсцы Тэйкі ён убачыў на старых могілках капліцу, спыніўся і падышоў да яе. Будынак вельмі ўразіў Юрыя, хоць і быў у сумным стане.

Праз нейкі час Юрый сустрэў на сваім шляху чалавека, які займаўся аднаўленнем касцёла ў Мінску. Гэтая сустрэча стала знакам для Юрыя, і ён вырашыў, што не дасць знікнуць з твару зямлі той каплічцы.

11 гадоў Юрый з бацькам аднаўлялі капліцу. Але ў 2019 годзе з-за працы Юрыю прыйшлося пераехаць, і работы спыніліся.

Мая гісторыя пачалася тры гады таму. Я гэтак жа выпадкова паехаў іншым шляхам і апынуўся на дарозе, ля якой знаходзілася капліца. І гэтак жа сама вырашыў спыніцца.

Каля каплічкі, на могілках, я сустрэў Лідзію Мікалаеўну, бабулю, якая жыве ў гэтай вёсцы.

Яна распавяла мне пра сваю мару: «Каб аднойчы каплічку аднавілі, каб пасля смерці ляжаць і глядзець на яе прыгожую».

Гэтая сустрэча мяне так кранула, што я напісаў пост пра гэтае месца.

І праз тыдзень адбыўся цуд — мне прыйшоў ліст ад Юрыя, які распавёў мне сваю гісторыю і спытаў, ці не жадаю я працягнуць яго працу.

Так лёс прывёў мяне ў гэтае месца, пазнаёміў з Лідзіяй Мікалаеўнай і Юрыем, так пачалася мая неймаверная гісторыя, звязаная з аднаўленнем капліцы Вішнеўскіх.

І вось у лістападзе 2023 года капліца адноўлена! Тое, што зрабіў Юрый, проста неймаверна! Ён змог аднавіць гісторыю, якая амаль знікла.

Я хачу сказаць вялікі дзякуй лёсу за гэтыя тры гады, што мы працавалі ў каплічцы, дзе на сваім шляху я сустрэў безліч цікавых людзей, а гэты маленькі перыяд жыцця сам стаў для мяне цэлым жыццём.

Але ёсць і дрэнныя навіны.

Учора, 22.11.2023, на могілках каля капліцы была пахаваная Лідзія Мікалаеўна.

Падрабязна пра гісторыю аднаўлення капліцы роду Вішнеўскіх у вёсцы Тэйкі чытайце тут. 

Каментары3

  • Ів
    23.11.2023
    Беларусь мае будучыню. У нас цудоўныя людзі!
  • Ёсік
    23.11.2023
    Усё, як хацела - аднавілі, пасьпела гэта ўбачыць, а зараз будзе ляжаць ды назіраць, як людзі будуць заходзіць у каплічку.
  • Ноўнэйм
    24.11.2023
    Супер гісторыя! Пра тое, як камусьці пашчасціла зрабіць нешта сапраўды крутое і прыгожае ў гэтым жыцці.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі34

У Літве прапанавалі кампенсаваць захраслыя ў Беларусі грузавікі беларускай маёмасцю40

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы8

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа11

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне13

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць