Культура

У Мiнску адкрылася выстава манументальных выяў Тараса Шаўчэнкi

Выстава ўкраiнскага фотамайстра Руслана Тэлiпскага «Помнiкi Кабзару», наладжаная сумесна Нацыянальным гiстарычным музеем Беларусi (вул. Маркса, 12) i Пасольствам Украiны ў Рэспублiцы Беларусь, адкрылася ў Мiнску.

На ёй прадстаўлена больш як 120 фотаздымкаў скульптурных помнiкаў, створаных у розных гарадах класiку сусветнай лiтаратуры, выдатнаму ўкраiнскаму паэту, мастаку, мыслiцелю Тарасу Шаўчэнку. Як адзначыў з гэтай нагоды пасол Украiны ў Рэспублiцы Беларусь Iгар Лiхавый, менавiта на плячах славутых гiстарычных асоб маштабу Шаўчэнкi трымаюцца цэлыя пакаленнi, i ён заўважыў, што такiя адметныя асобы ёсць у гiсторыi кожнага народа.

‑ Я люблю вандраваць i, падарожнiчаючы спачатку па Украiне, звярнуў увагу на вялiкую колькасць помнiкаў Тарасу Шаўчэнку ў гарадах, вёсках, мястэчках. Пачаў iх фатаграфаваць, а калi паказаў свае здымкi ў музеi Шаўчэнкi, высветлiлася, што падобная праца мала вядзецца. Тады i прыйшла думка ўзяцца за гэтую справу мэтанакiравана, чым займаюся пры любой вольнай часiне, у любой дзелавой паездцы на працягу ўжо дзесяцi гадоў, — расказаў «Р» аўтар выстаўкi Руслан Тэлiпскi, у калекцыi якога сабрана ўжо каля 400 манументальных згадак пра Кабзара — помнiкаў, мемарыяльных дошак, бюстаў, памятных знакаў.

На выставе прадстаўлены фотаздымкi скульптурных выяў Тараса Шаўчэнкi, якiя знаходзяцца не толькi ва Украiне, але i за яе межамi — у Беларусi, Славакii, Грузii, Канадзе, Арменii, Польшчы, Iталii, Расii, Азербайджане, Францыi.

Помнiкi Кабзару вельмi розныя. Ёсць створаныя прафесiйнымi майстрамi i аматарскiя. Ёсць пераробленыя некалi з фiгур Ленiна. Ёсць з выявамi юнага Шаўчэнкi ў вобразе сялянскага падлетка‑пастушка, а ёсць i такi, як устаноўлены ў Iталii, дзе паэт паўстае велiчным рымскiм патрыцыем.

Дарэчы, адзiн з самых цiкавых помнiкаў, на думку Руслана Тэлiпскага,

знаходзiцца ў беларускiм Слуцку: выява Шаўчэнкi размяшчаецца на палiтры, якая з iншай кропкi разгляду пераўвасабляецца ў сэрца.

Колькi ўсяго iснуе ў свеце памятных знакаў славутаму Кабзару, сёння дакладна невядома. Спецыялiсты дапускаюць, што больш як тысяча. Самi ўкраiнцы жартам гавораць: дзе ёсць хаця б два iх суайчыннiкi, там ёсць i помнiк Шаўчэнку. Жарт жартам, але цi не гэтае жаданне — абудзiць ва ўсiм свеце памяць пра свайго славутага земляка — сведчанне вялiкай любовi да сваёй радзiмы, павагi да яе культуры, усведамлення сваёй нацыянальнай адметнасцi i самабытнасцi.

Каментары

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць