Культура

Выйшла кніга Ігара Сідарука «У пашчы чорнага месяца»

Кніжную серыю «Брукаванка» папоўніла новая кніга аднаго з найбольш самастойных і непрадказальных аўтараў беларускага літаратурнага андэграўнда Ігара Сідарука «У пашчы чорнага месяца», піша bellit.info.

Ігара Сідарука немагчыма надоўга замкнуць у межах адной эстэтыкі. Ён можа быць лірыкам, драматургам, аўтарам чорнага бурлеску і стваральнікам «абсурдэлек», аднак за ўсімі гэтымі маскамі застаецца пазнавальны голас — рэзкі, іранічны і балюча чулы.

У сваіх вершах, п’есах і прыдуманых ім «абсурдэльках» пісьменнік нібыта зашыфроўвае пасланні нашчадкам, якія, магчыма, здолеюць лепш за нас зразумець логіку эпохі, што страціла ўсялякую логіку. Болей пра кнігу «У пашчы чорнага месяца» можа пачытаць у разгорнутым водгуку на сайце «Новыя беларускія кнігі».

Выданне кнігі ў «Брукаванцы» вяртае ў актуальную літаратурную прастору не толькі асобнага паэта, але і важную частку гісторыі незалежнай беларускай культуры.

Бо без такіх аўтараў, як Ігар Сідарук, немагчыма ўбачыць поўную панараму беларускай літаратуры апошніх дзесяцігоддзяў — літаратуры, якая існавала не толькі ў афіцыйных выдавецтвах і навучальных праграмах, але і ў альманахах, малатыражных часопісах, тэатральных эксперыментах ды кнігах андэграўндных выдавецтваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць