Усяго патроху

У Польшчы расце колькасць ахвяраў маразоў

Ад халоднага надвор'я церпяць і іншыя краіны Еўропы

У Польшчы 42 чалавекі загінулі ў мінулыя выходныя ад пераахалоджвання. Рэзкае пахаладанне(ад -15 днём да -20 ноччу) заспела знянацку перш за ўсё бяздомных.
Паводле звестак паліцыі, менавіта яны склалі большасць ахвяр. Польскія паліцэйскія ў пошуку тых, каму можа быць патрэбна дапамога, рэгулярна патрулююць паркі і аглядаюць закінутыя будынкі.

Незвычайна халоднае надвор’е закранула і іншыя краіны Еўропы. У той час як у Польшчы нязначна халадней, чым звычайна зімой, у Іспаніі снег і галалёд – абсалютна незвыклая карціна. Пасля таго, як на мінулым тыдні надвор'е стала прычынай мноства аўтамабільных аварый, многія іспанцы вырашылі пакінуць свае машыны ў гаражах. Грамадскі транспарт таксама працуе з вялікімі змяненнямі ў раскладзе. У Германіі часткова адноўлена работа аэрапорта ў Дзюсельдорфе. Трэцяя па велічыні паветраная гавань краіны ў нядзелю была цалкам зачынена з-за снегападу і абледзянення. Праблемы і ў найбуйнейшым перасадачным аэрапорце Еўропы ў Франкфурце-на-Майне. За мінулыя суткі там было адменена больш за паўсотні рэйсаў.

АП, паводле euronews.net

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць