Грамадства1111

Перад студэнтамі мінскага ВНУ выступіў «герой СВА». Аказалася, што гэта прафесійны «ряженый»

У мінскім філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў пачатку снежня прайшла сустрэча студэнтаў і «людзей, на якіх трэба раўняцца і браць прыклад». Да гэтых людзей пільна прыгледзеўся Reform.by і выявіў цікавыя рэчы.

Сярод прысутных гасцей у вайсковай форме з нашыўкамі быў заўважаны жыхар расійскага Кургана Аляксандр Пылкоў, прадстаўлены ў прэс-рэлізе РДСУ як «педагог-арганізатар Цэнтра развіцця сучасных кампетэнцый рэгіянальнага цэнтра патрыятычнага выхавання, кіраўнік аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Цэнтр патрыятычнага выхавання «Добрая зямля».

Выступаў Пылкоў перад студэнтамі як баявы афіцэр, удзельнік «спецыяльнай ваеннай аперацыі» (такім эўфемізмам расійскія і лукашэнкаўскія прапагандысты і афіцыйныя асобы называюць развязаную Расіяй вайну ва Украіне). 

Насамрэч, як высветліў Reform.by, хоць гэты чалавек сапраўды заязджаў на фронт, але ягоны ўдзел у вайне быў хутчэй для набыцця адпаведнага радка ў біяграфіі. У сярэдзіне лютага 2023 года, як Пылкоў сам гаворыць у адным з інтэрв'ю, ён паехаў добраахвотнікам у казачую брыгаду «Дон» батальёна «Енісей», адкуль зняў ролік, які расчуліў нават топавую прапагандыстку Маргарыту Сіманьян.

Праз месяц пасля публікацыі роліка Пылкова прызначылі зампалітам і кіраўніком прэс-службы батальёна, і пасля таго ён займаўся на Данбасе збольшага суправаджэннем прапагандыстаў ды здыманнем ролікаў для тыктока. А ўжо ў сярэдзіне мая 2023 года ягоная «вайсковая кар'ера» скончылася.

Яшчэ перад тым Алякасандр Пылкоў займаўся зборам ахвяраванняў для вайскоўцаў праз сваю арганізацыю «Добрая зямля», называючы сябе кашавым атаманам і форсячы ў казачым адзенні.

Але для гераічнага вобразу і вялікіх бюджэтаў не хапала толькі рэальнага ўдзелу ў вайне, праблема з чым была вырашана праз вышэйзгаданае трохмесячнае турнэ.

Цяпер для прафесійнага «ряженого» адчыненыя ўсе дзверы, яго часта запрашаюць на сустрэчы з моладдзю і пенсіянерамі. Прытым на адной з сустрэч ён нават выдаваў сябе за дэпутата Дзяржаўнай думы.

Прага да збору грошай нібыта на дабрачыннасць у Пылкова праявілася задоўга да пачатку поўнамаштабнай вайны, яшчэ ў 2019 годзе. Ён збіраў грошы на ўсё: пачынаючы ад сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра для непаўналетніх, заканчваючы пенсіянерамі. Але сапраўдную залатую жылу Аляксандр адкрыў 24 лютага 2022 года — менавіта тады ён цалкам пераарыентаваўся на збор сродкаў для вайны з Украінай. 

Каментары11

  • Paliašuk
    17.12.2023
    Тыповы сын лейтэнанта Шміта. Толькі не кАшавы, а кЭшавы атаман.
  • Ёсік
    17.12.2023
    У якой нармалёва краіне такое магчыма? Усялякія ёлупні едуць і засіраюць глузды беларусам. Улады, вы разумееце, што ўхваляеце вайну, якую расея вядзе супраць Украіны, супраць славян?
  • Лол.
    17.12.2023
    Норм чувак. Чем больше он соберет,тем меньше доедет до фронта. Пускай он себе лучше хатку построит на эти деньги.

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»15

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала8

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей2

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра26

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

Бондараву абурылі слова Раство і зоркі НАТА на навагодняй елцы ў Мінску27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»15

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →