Музыка

Памёр кампазітар Ісаак Шварц

Ён аўтар музыкі да фільмаў «Зорка чароўнага шчасця», «Белае сонца пустэльні».

У Санкт‑Пецярбургу на 87‑м годзе жыцця памёр вядомы расійскі кампазітар Ісаак Шварц.

Кампазітар памёр у пасёлку Сіверскі Ленінградскай вобласці, дзе ён жыў і працаваў апошні час.

Нарадзіўся Ісаак Шварц 13 траўня 1923 года ў горадзе Ромны ва Украіне. У 1930 годзе сям’я пераехала ў Ленінград. Праз шэсць гадоў арыштавалі яго бацьку, а сям’ю выслалі ў Кіргізію. У 1945 годзе тэрмін высылкі скончыўся, Ісаак Шварц вярнуўся ў Ленінград і пры ўдзеле Дзмітрыя Шастаковіча паступіў у Ленінградскую кансерваторыю.

Ісак Шварц — народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі. Ён аўтар сімфанічных твораў, напісаў музыку больш чым да 100 кінафільмаў і 35 драматычных спектакляў, у тым ліку да такіх карцінаў, як «Зорка чароўнага шчасця», «Белае сонца пустэльні», «Саламяны капялюшык», «100 дзён пасля дзяцінства».

Шмат гадоў Шварц працаваў і сябраваў з Булатам Акуджавам. Разам яны стварылі 32 песні, найбольш вядомыя з якіх

— «Песенка кавалергарда» з кінафільма «Зорка пленительного шчасця», песня «Ваше благородие, госпожа удача» («Белае сонца пустэльні»), раманс «Наряд подвенечный» («Нас вянчалі не ў царкве»), а таксама песні з кінафільма «Саламяны капялюшык».

Глядзі таксама:
Газета.ру: Слышать музыку стихов

Каментары

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў18

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі за «Гуканне вясны» аштрафавалі і маёра міліцыі9

З-за росту цэн на нафту можа падаражэць і таннае адзенне з мас-маркету

Ціханоўская расказала пра ліст да прэм'ера Літвы і адсутнасць адказу5

Спецназавец скончыў жыццё самагубствам у Печах19

На трэніроўцы ў Расіі разбіўся перспектыўны 17‑гадовы мотагоншчык з Гродна14

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў18

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць