У міністра абароны ЗША Лойда Осціна дыягнаставалі рак прастаты. З-за ўскладненняў пасля аперацыі кіраўніка Пентагона ў пачатку года тэрмінова шпіталізавалі, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Паводле заявы шпіталя, медагляд у пачатку снежня 2023 года выявіў у Осціна рак прастаты на ранняй стадыі. Аперацыя прайшла пад агульным наркозам 22 снежня, а на наступны дзень кіраўнік Пентагона быў выпісаны з бальніцы.
Аднак ужо 1 студзеня Осціна зноў шпіталізавалі з моцным болем у жываце, які стаў вынікам ускладненняў аперацыі. Першаснае абследаванне выявіла інфекцыю мочавыдзяляльных шляхоў.
«2 студзеня было прынята рашэнне перавесці яго ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі для пільнага назірання і больш высокага ўзроўню догляду. Далейшае абследаванне выявіла скапленне вадкасці ў брушной поласці, што парушыла працу тонкага кішэчніка», — дадалі ў бальніцы.
Таксама там падкрэслілі, што з 1 студзеня міністр абароны ЗША ні разу не страціў прытомнасць і не быў пад наркозам. Цяпер пасляаперацыйныя ўскладненні ўдалося ліквідаваць і Осцін працягвае папраўляцца, гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары
уж вам ли не знать, как заглядывают при приеме на некоторые службы в попу
и при этом обрезаете женщин
да ви святой