Грамадства33

Прызналі «экстрэмісцкай» яшчэ адну кнігу

Савецкі суд Савецкага раёна Мінска 29 снежня прыняў рашэнне аб уключэнні ў спіс экстрэмісцкіх выданняў кнігу Віктара Суворава «Беру свои слова обратно: Вторая часть трилогии «Тень Победы».

У гэтай трылогіі, абапіраючыся на архіўныя дакументы і ўспаміны відавочцаў, аўтар расказвае пра тое, якія рашэнні прымалі савецкія военачальнікі і кіраўнікі дзяржавы ў ключавыя моманты вайны, якую ролю ў вайне на самай справе адыграў кожны з іх і чаму Савецкі Саюз, шматразова пераўзыходзячы Германію колькасцю і моцай арміі, пацярпеў у 1941 годзе шэраг буйных паразаў.

Канкрэтна ў кнізе «Беру свои слова обратно» Сувораў развенчвае вобраз маршала Георгія Жукава, да якога напачатку сваёй літаратурнай кар'еры ставіўся дастаткова станоўча. Але больш глыбокія рэфлексіі і супастаўленне фактаў прымусілі яго змяніць сваю думку і забраць свае ранейшыя словы назад. 

Віктар Сувораў (сапраўднае імя Уладзімір Разун) — былы савецкі разведчык, які ў 1978 годзе ўцёк у Вялікабрытанію. Пачынаючы з пачатку 1980-х на Захадзе сталі выходзіць ягоныя кнігі, у якіх ён крытычна разглядаў савецкую канцэпцыю Другой сусветнай вайны. Сваімі працамі ён фактычна пачаў шырокую дыскусію адносна ролі кіраўніцтва СССР у развязванні Другой сусветнай вайны, прасоўвае думку, што насамрэч Сталін хацеў напасці на нацысцкую Германію першым, але Гітлер яго апярэдзіў. 

Раней лукашэнкаўскія суды ўжо прызналі экстрэмісцкай кнігу Суворава «Цень Перамогі».

Каментары3

  • пррп
    12.01.2024
    Спасибо! Качаем читаем....
  • Знак якасці
    12.01.2024
    Значыць годная кніга.
  • Oliver
    12.01.2024
    Добрая дакументалка ёсць на юцюбе з такой нагоды:
    Апошні міф. Віктар Сувораў

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць