Грамадства22

Самай маладой маці ў Гродне летась была 14-гадовая дзяўчына

Гродзенская радзільня падвяла вынікі 2023 года: за шэсць гадоў народжаных стала менш амаль на 20%. Hrodna.life паглядзеў статыстыку абласной радзільні за апошнія шэсць гадоў.

 Ілюстрацыйны здымак

У 2023 годзе ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры нарадзіліся 2875 дзяцей. Гэта на дваіх менш, чым у 2022 годзе. І на 683 менш, чым у 2018. 

У 2023 годзе самай маладой маці ў гродзенскім раддоме была 14— гадовая дзяўчына, якая нарадзіла хлопчыка вагой 3,35 кг. Найстарэйшая маці — 45-гадовая жанчына, якая нарадзіла ўжо сёмае дзіця. Агулам у радзільні прынялі 42,4% ад усіх родаў у Гродзенскай вобласці. 

Колькі дзяцей нарадзілася ў гродзенскай радзільні ў папярэдні гады

Шэсць гадоў запар колькасць дзяцей, якія з’яўляюцца на свет у Гродзенскім перынатальным цэнтры, змяншаецца. Выключэнне — 2021 год, калі быў зафіксаваны невялікі рост. Агулам жа ў 2023 годзе тут нарадзілася на 19% менш дзяцей, чым у 2018. 

Колькасць дзяцей, што нарадзілася ў гродзенскім раддоме ў 2018−2023 гг.:

2018 — 3558

2019 — 3399

2020 — 3315

2021 — 3371

2022 — 2879

2023 — 2875

Гэта не поўныя лічбы па нараджэннях у Гродне. Роды прымаюць таксама ў акушэрскім аддзяленні Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. 

Выпадкаў смерці маці не фіксавалі 23 гады

У перыяд з 2000 па 2023 года ў гродзенскай радзільні не было выпадкаў смерці маці ў часе родаў. Летась выпадкаў смерці народжаных таксама не зафіксавалі. 

Перынатальная смяротнасць (паказнік усіх выпадкаў смерці плода альбо навароджанага ў перыяд ад 24 тыдня да 7 сутак — Hrodna.life) у раддоме ў 2023 годзе склала 1,7 праміле (выпадкаў на 1000). У 2019 годзе гэты паказнік па ўсёй Беларусі быў 3,5. У той жа час гэты паказнік у Польшчы быў на ўзроўні — 5,3, у Літве — 5,4, а ў Расіі — 7,1.

Каментары2

  • Ёсік
    30.01.2024
    А што з татам таго дзіцяці, якога нарадзіла 14-ці гадовы падлетак? Яна шчэ сама дзіцятка, хто ёй зрабіў дзіцятка?
  • даведка
    30.01.2024
    В случае женитьбы отец не подлежит уголовной ответственности за совращение лица не достигшего 16 лет.

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць