Грамадства2121

Пра каго з беларускіх палітыкаў найбольш чытаюць у Вікіпедыі?

Ці забыліся на Бабарыку і дзе пра Пазняка чытаюць больш, чым пра Ціханоўскую? Паглядзелі, за каго з дэмакратычных сіл людзі галасуюць сваімі праглядамі.

Святлана Ціханоўская і Зянон Пазняк на роўных змагаюцца за прагляды чытачоў Вікіпедыі.

Вікіпедыя — найбуйнейшая крыніца свабодных ведаў, дзе можна знайсці артыкул на любую тэму на шматлікіх мовах. Правіць яе можа кожны. Натуральна, што людзі карыстаюцца гэтым і пішуць пра тое, што для іх важна, у тым ліку пра лёсавызначальныя падзеі 2020 года і палітычных лідараў. Сёння ў Вікіпедыі ёсць артыкулы амаль пра ўсіх палітыкаў з дэмакратычнай апазіцыі. 

Для аналізу папулярнасці беларускіх палітыкаў мы звярнуліся да статыстыкі англійскай, рускай, украінскай і абедзвюх беларускіх Вікіпедый за 2023 год. На жаль, у некаторых з гэтых раздзелаў няма артыкулаў пра палітыкаў, пра якіх ёсць артыкулы ў іншых, таму спісы трошкі адрозніваюцца.

Статыстыка па праглядах беларускіх палітыкаў у англійскай Вікіпедыі.

Найбуйнейшая ў свеце англійская Вікіпедыя ведае пра многіх беларускіх палітыкаў, але з велізарным адрывам першае месца па праглядах мае дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская. Пра яе на англійскай мове за год прачыталі 197 тысяч разоў. Пра ўсіх наступных палітыкаў чыталі ў дзясяткі разоў менш.

Не забываюць замежнікі і на Віктара Бабарыку, які застаецца за кратамі, ён займае другое месца з 16 тысячамі праглядаў. Не нашмат адстае ад яго старая гвардыя — Зянон Пазняк займае трэцяе месца. 

Чацвёртае месца ў Валерыя Цапкалы. Дарэчы ў яго выпадку звяртае на сябе памер артыкула — ён найбольшы за ўсіх іншых палітыкаў, удвая большы за артыкул пра Ціханоўскую. Нехта папрацаваў над ім на славу.

У канцы топ-10 дыпламат Валерый Кавалеўскі, які прадстаўляе Аб'яднаны пераходны кабінет на міжнароднай арэне. Яшчэ ніжэй Вольга Карач са 145 праглядамі.

Статыстыка па праглядах беларускіх палітыкаў у рускай Вікіпедыі.

У рускай Вікіпедыі карціна блізкая, але не ідэнтычная. Першае месца займае Ціханоўская з 188 тысячамі праглядаў. Другое месца са значным адрывам займае Зянон Пазняк. З падобнай колькасцю праглядаў, каля 40 тысяч, на трэцім і чацвёртым месцы Віктар Бабарыка і Валерый Сахашчык. Далей з розніцай 10 тысяч праглядаў адзін за адным ідуць Павел Латушка, Валерый Цапкала, Франак Вячорка.

У спісе за год усяго 9 асоб, бо артыкул пра Кавалеўскага быў створаны нядаўна і ў статыстыку за 2023 года не трапляе. Калі глядзець статыстыку за апошні месяц, то Кавалеўскі ідзе адразу за Сахашчыкам.

Гадавы спіс замыкаюць Вадзім Пракоп’еў і Аляксандр Мілінкевіч. Анатоль Лябедзька і Вольга Карач у топ-10 не трапляюць.

Ізноў звяртае на сябе памер артыкула пра Валерыя Цапкалу. Ён, няхай не ў разы, як у англійскай Вікі, перавышае памер артыкулаў пра іншых палітыкаў, але ўсё ж такі большы за ўсе іншыя.

Статыстыка па праглядах беларускіх палітыкаў ва ўкраінскай Вікіпедыі.

Першае месца ва ўкраінскай Вікіпедыі чакана займае Святлана Ціханоўская.

А вось далей адбіваюцца палітычныя перавагі ўкраінцаў. Другое месца займае Валерый Сахашчык, які адказвае за пытанні абароны і нацыянальнай бяспекі ў Аб’яднаным кабінеце і мусіць наладжваць сувязь з беларускімі падраздзяленнямі, што ваююць на ўкраінскіх франтах.

А вось постаццю Віктара Бабарыкі цікавяцца значна менш, ён у тройкі не трапіў. Трэцяе месца займае Зянон Пазняк. У разы менш чыталі пра Латушку, Бабарыку, Цапкалу і Вячорку. Артыкулы пра Мілінкевіча і Кавалькову адкрывалі менш чым раз на дзень.

Статыстыка па праглядах беларускіх палітыкаў у беларускай Вікіпедыі «тарашкевіцай».

Але ў беларускіх Вікіпедыях лідар зусім не Ціханоўская, а Зянон Пазняк! Ціханоўская няхай і з невялікім адрывам, але займае толькі другое месца. А вось далейшы спіс палітыкаў істотна адрозніваецца ў раздзелах класічным і акадэмічным правапісамі.

У раздзеле тарашкевіцай на трэцім месцы знаходзіцца Франак Вячорка, пасля ідуць Лябедзька, Цапкала, Латушка, Бабарыка, Мілінкевіч, завяршаюць спіс Вольга Кавалькова і Андрэй Дзмітрыеў — артыкулы пра ўсіх іх наведвалі не больш чым раз на дзень.

Статыстыка па праглядах беларускіх палітыкаў у беларускай Вікіпедыі.

У акадэмічным раздзеле тройку лідараў замыкае Павел Латушка, а Франак Вячорка займае толькі пятае месца, пасля Мілінкевіча. Далей ідуць Бабарыка, Лябедзька, Цапкала, нарэшце ў топе аказалася Карач. Найменш па-беларуску чытаюць пра Вольгу Кавалькову, але пра яе тут і мала напісана — у разы менш, чым пра іншых палітыкаў.

Цікава, што ў абодвух беларускіх раздзелах няма артыкула пра Сахашчыка.

Такім чынам, Святлана Ціханоўская застаецца лідаркай па колькасці праглядаў вікі-артыкулаў пра яе. Не забываюць і пра Віктара Бабарыку, які дагэтуль застаецца за кратамі. Новае палітычна жыццё пасля 2020 года здабыў і Зянон Пазняк, у нацыянальна арыентаваных колах, якія часцей звяртаюцца да артыкулаў у беларускай Вікіпедыі, ён можа канкураваць з Ціханоўскай.

Украінцаў жа мала цікавяць цывільныя асобы з часоў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, куды больш — вайсковец Сахашчык, у той жа час беларусы нават не падумалі напісаць пра такую ключавую асобу хоць бы пару абзацаў тэксту.

Каманда Цапкалы, у прыклад іншым, добра папрацавала над ягоным іміджам і прадстаўленасцю ў Вікіпедыі, чаго, відавочна, бракуе прадстаўнікам Аб'яднанага пераходнага кабінета.

У аўтсайдарах аказаліся Кавалькова, Карач і Кавалеўскі, пра якога ўвогуле амаль няма артыкулаў у моўных раздзелах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары21

  • Пудж
    01.02.2024
    Прыемна, што тарашкевіцай чытаюць вельмі шмат, нават калі яна далёка не першая ў спісе пошуку браўзера заўсёды.
    Бо менавіта так павінна выглядаць нацыянальная Вікіпедыя, ў адрознянні ад наркамаўскай, дзе яшчэ пару год таму артыкулы па гісторыі Беларусі былі копіпастам з расейскай. Цяпер сытуацыя крыху лепей, але гісторыю ВКЛ там чытаць марна, бо цалкам летувіска-савецкі наратыў. 
    Спадарства, трэба таксама рэдачыць алгельскамоўную, бо менавіта так летувісы прасунулі на захад Гедымінасаў, Вітаўтасаў і Пранцішкусаў Скарыносаў з Канстанцінасамі Калінаўскасамі.
  • Лёсік
    01.02.2024
    Пудж, не думаю, што ВікіпЭдыя, у якой у артыкуле пра Беларусь стаяць як дзяржаўныя сімвалы Пагоня, бчб, а адзінай дзяржаўнай мовай пазначана беларуская, можа быць прыкладам хоць для кагосьці. Гэта стварэнне фэнтэзійнай бурбалкі, якая адлюстроўвае хацелкі пэўных колаў, а не аб'ектыўную інфармацыю пра свет. А аб'ектаўна ў Беларусі сёння чырвона-зялёны сцяг, герб "вянок" і дзве дзяржаўныя мовы з ухілам у ліквідацыю ўсяго беларускага. Заплюшчваннем вачэй ці змяненнем тэксту ў ВікіпЭдыі гэтыя праблемы не вырашацца.

    Ну а што тычыцца англійскай вікі - у нас жа кожны жук і жаба вучыць англійскую, а дзе вынік? Літоўцы вучаць, дык і анлійская Вікіпедыя адлюстроўвае іхнія ўяўлянні пра гісторыю, а беларусы для чаго вучаць? 
  • leha
    01.02.2024
    усё што я зразумеў з гэтага артыкула, дык што цапкала раз на дзень чытае пра сябе ў беларускай вікіпедыі. можа мову вучыць

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам19

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →