Грамадства5858

Ціханоўскую маглі праслухоўваць польскія спецслужбы

Пракуратура ў Польшчы ініцыявала афіцыйнае расследаванне па факце сачэння за прадстаўнікамі польскай апазіцыі і лідарам беларускіх дэмсіл Святланай Ціханоўскай у мінулыя гады з боку польскіх спецслужбаў і членаў былой кіроўнай партыі PiS. Па версіі следства, праслухоўванне адбывалася ў варшаўскім гатэлі Marriott.

Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Ціханоўскай

Па інфармацыі польскага выдання Gazeta Wyborcza, якую перадае Polsat News, польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) падчас кіравання ў Польшчы партыі PiS (Права і справядлівасць) магло «незаконна праслухоўваць» не толькі прадстаўнікоў тагачаснай польскай апазіцыіі — партыі «Грамадзянская платформа» Дональда Туска, — але і Святлану Ціханоўскую.

Паводле афіцыйнага следства, сачэнне спецслужбаў за прадстаўнікамі Дональда Туска адбывалася ў перыяд з 2019 па 2021 гады і таксама ўключала ў сябе таемнае праслухоўванне сустрэчы некаторых палітыкаў «Грамадзянскай платформы» са Святланай Ціханоўскай у варшаўскім гатэлі Marriott каля аэрапорта імя Шапэна.

«Георге Крыстэску, прэзідэнт гатэльнага холдынгу PHH, куды ўваходзіць і варшаўская сетка Marriott, загадзя папярэдзіў члена партыі PiS Іаахіма Брудзіньскага аб сустрэчы Святланы Ціханоўскай з некалькімі вядомымі прадстаўнікамі «Грамадзянскай платформы», у тым ліку і Томашам Семанякам, які цяпер з'яўляецца членам Рады міністраў Польшчы і каардынатарам спецслужбаў краіны.

У сваім папярэджанні Крыстэску адзначыў, што на сустрэчы будзе прысутнічаць «санітарны доктар» — нефармальны знак польскіх спецслужбаў, што будзе ўсталявана праслухоўванне, ці сярод супрацоўнікаў гатэля будуць агенты ABW», — піша Gazeta Wyborcza са спасылкай на расследаванне.

Факт правядзення расследавання пацвердзіў і сам міністр Семаняк, «які назваў усю сітуацыю шакуючай, асабліва калі ўлічыць уцягванне ў яе Святланы Ціханоўскай, якая і так нацярпелася ў сваёй краіне з-за таталітарных абмежаванняў».

Семаняк спадзяецца, што ўсе вінаватыя «панясуць суравае пакаранне».

Па версіі следства, да незаконнага сачэння могуць мець дачыненне не толькі Георге Крыстэску, Іаахім Брудзіньскі і некаторыя іншыя члены партыі PiS, але і былы міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі і яго намеснік Мацей Вонсік.

Апошні назваў інфармацыю пра сваё дачыненне да незаконнага сачэння фэйкам. Такое ж меркаванне выказаў і Іаахім Брудзіньскі, які цяпер з’яўляецца дэпутатам Еўрапарламента.

@nashaniva Ціханоўскую маглі праслухоўваць польскія спецслужбы #беларусь #тихановская #светланатихановская #ціханоўская #беларусь2024 #новостибеларуси #беларусьновости #жывебеларусь #белорусы #нашаніва #беларусывпольше ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Каментары58

  • Жвір
    04.02.2024
    Ай, знайшлі сакрэт. Скажу больш, літоўцы рабілі й робяць тое самае. Хто б мог сумнявацца, што цікавасьць спецслужбаў да дзейнасьці Кабінету абмяжуецца паведамленьнямі ў СМІ.
  • Фу
    04.02.2024
    Аўтарытарныя скрэпы дагэтуль не даюць спакою панам. Гэта ўжо сігнал, што можа быць як Венгрыі, а то і горай.
  • Ми полшестого
    04.02.2024
    Лично я не против. Если Георгиевне нечего скрывать и стыдиться - респект. В противном случае - сами знаете...

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць