Беларусы маюць рэдкае шчасце цешыцца многімі святамі двойчы.
Беларусы маюць рэдкае шчасце цешыцца многімі святамі двойчы. Дык... Радуймася!І мы таксама ў дубль зычым Вам радаснага Нараджэння Хрыстовага і шчаснага года.
Зычым гадзінаў роздуму, дзён сустрэч, тыдня разняволенасці і года... года працы, года руху, года здабыткаў.
Жыве Беларусь, покуль жывы мы!
* * *
Беларускія калядкі
НОВА РАДАСЦЬ СТАЛА
Нова радасць стала,
Яка не бывала.
Над Віфлемам звезда ясна,
Светла засіяла.
Там Хрыстос радзіўся,
З Дзевы ваплаціўся,
На нябесі і на землі
Нам благаславіўся.
Ангелы спяваюць,
Ісуса вітаюць,
На нябесі і на землі
Мір правазглашаюць!
ЦІХАЯ НОЧ
Ціхая ноч, святая ноч!
Усё спіць, сніць даўно.
Толькі Маці Святая усцяж
Ціха ў яслях люляе Дзіця -
Спі, Сыночак малы,
Люлі-люлі, спі!
А угары ўсё гарыць
Серабром зорных крыг,
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Светлай песняй хвалы
Славяць Збаўцу зямлі.
Ціхая ноч, святая ноч,
Ў родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані,
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
Ў ціхую, святую ноч,
Ў ціхую, святую ноч!
ДОБРЫ ВЕЧАР ТОМУ
Добры вечар тому*,
Хто ў гэтаму дому!
Мы самi з сабою,
З дзецьмi i жаною,
Сталы засцiлаем,
Каляды спраўляем.
А па гэтай мове
Будзьма ўсе здаровы,
А па гэтай казцы
Жывiце ў ласцы.
* Кожны радок спяваецца двойчы.
ЗОРА ЗАСВЯЦІЛА
Учора звячора зора засвяцiла,
Новы год, новы, зора засвяцiла.
А Божая Мацi Сына нарадзiла,
Новы год, новы, Сына нарадзiла.
Сына нарадзiла, у пялёны спавiла,
Новы год, новы, у пялёны спавiла.
У пялёны спавiла, анёлам сказала,
Новы год, новы, анёлам сказала:
«Анёлы святыя, калышыце Сына,
Новы год, новы, калышыце Сына.
Калышыце Сына, пойце Яму песнi,
Новы год, новы, пойце Яму песнi.
Пойце Яму песнi, да ўсё i святыя,
Новы год, новы, да ўсё i святыя».
Усе людзi рады, усе весяляцца,
Новы год, новы, усе весяляцца.
На Божага Сына ўсё не наглядзяцца,
Новы год, новы, ўсё не наглядзяцца.
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары