Гісторыя55

Ганна Герман: мала хто ведае, што ў Савецкім Саюзе расстралялі яе бацьку

Імя польскай спявачкі Ганны Герман ведалі ва ўсім Савецкім Саюзе. Яе песні «Надежда», «Эхо», «Когда цвели сады» дагэтуль у многіх людзей улюблёныя, бо яны поўныя святла і дабрыні. Ганне Герман удалося захаваць душу чыстай, нягледзячы на цяжкія выпрабаванні.

Ганна Герман. Фота Wikimedia Commons

Ганна Герман нарадзілася 14 лютага 1936 года ў горадзе Ургенч ва Узбекістане ў сям'і нашчадкаў нямецкіх і галандскіх перасяленцаў. Яе бацьку арыштавалі па фальшывым абвінавачанні ў шпіянажы і расстралялі, калі дзяўчынцы быў адзін год. Сям'я пра гэта даведалася толькі праз 20 гадоў, калі мужчына быў рэабілітаваны. Праз год пасля арышту бацькі ў сям'і здарылася яшчэ адно гора — памёр малодшы брат Ганны.

Ганна Герман Анна Герман Anna German
Злева направа: маці Ірма, бацька Яўгеній, маленькая Ганна і яе бабуля Ганна. Скрын відэа GLOSNADZIEI / YouTube

Пасля арышту бацькі дзяўчынка разам з маці часта мянялі месца жыхарства. У 1942 годзе яе маці выйшла замуж другі раз — за паляка, які пайшоў ваяваць у складзе 1-й пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі. Мужчына знік без вестак, але шлюб з палякам даў сям'і права ў 1946 годзе выехаць у Польшчу, што давала магчымасць збегчы з савецкага пекла.

Ганна Герман Анна Герман Anna German
Ганна Герман разам з сваёй маці Ірмай. Скрын відэа Glosnadziei / YouTube

Ганна Герман выдатна спявала і добра малявала, ў юнацтве яна марыла стаць мастаком. Але яе маці і бабуля лічылі, што такая адукацыя не зможа пракарміць яе ў будучыні, і пасля гімназіі Ганна паступіла на геалагічны факультэт Уроцлаўскага ўніверсітэта і паспяхова скончыла яго.

Шлях да славы

У студэнцкія гады дзяўчына выступала на сцэне моладзевага тэатра «Каламбур» і сур'ёзна захапілася эстрадай. Пасля ўніверсітэта ў 1962 годзе Герман атрымала дазвол на эстрадную дзейнасць і пачала выступаць з канцэртамі ў невялікіх польскіх гарадах.

Ганна Герман Анна Герман Anna German
Ганна Герман у пачатку кар'еры спявачкі. Скрын відэа Glosnadziei / YouTube

Трыумфам для спявачкі-пачаткоўцы стаў Міжнародны фестываль песні ў Сопаце ў 1964 годзе. Там яна выканала кампазіцыю «Танцуючыя Эўрыдыкі» і заняла першае месца сярод польскіх выканаўцаў і другое месца ў міжнародным рэйтынгу.

У тым жа годзе Ганна Герман дала свае першыя канцэрты ў СССР, Бельгіі ды іншых краінах. Вынікам вялікага гастрольнага туру стаў першы дыск, запісаны на фірме «Мелодыя», які разышоўся велізарным тыражом.

У 1965-м спявачка запісала кампазіцыю «Горад закаханых», якая стала папулярнай. У 1966 годзе Герман упершыню з'явілася ў кіно, сыграўшы невялікую ролю ў польскім фільме «Марскія прыгоды». Але акцёрская кар'ера Ганны Герман не задалася. Як акторка жанчына з'явілася яшчэ ў трох фільмах і толькі ў эпізадычных ролях.

У канцы 1966 Герман падпісала трохгадовы кантракт з італьянскай студыяй гуказапісу. Да таго часу ў СССР было прададзена больш за мільён яе пласцінак.

У 1967 годзе спявачка прадстаўляла Польшчу на фестывалі ў Сан-Рэма, але не прайшла ў фінал. Неўзабаве пасля гэтага яна адправілася ў рэкламны тур па Італіі. У ліпені таго ж года Герман выступіла на фестывалі песні ў Неапалі, стаўшы першым замежным удзельнікам за ўсю гісторыю фестывалю.

Аварыя і вяртанне на сцэну

Падчас гастроляў у Італіі Герман трапіла ў сур'ёзную аўтамабільную аварыю. Адбылася яна 27 жніўня 1967 года. Аўтамабіль са спявачкай урэзаўся ў бетонную загароду на дарозе паміж Фарлі і Міланам з-за таго, што менеджар Ганны заснуў за рулём. Спявачку выкінула на дарогу праз лабавое шкло. Герман атрымала пераломы і траўмы ўнутраных органаў і больш за тыдзень не прыходзіла ў прытомнасць. Паўгода яна ляжала нерухома, а затым праходзіла рэабілітацыю, ізноў навучаючыся хадзіць.

У 1970 годзе артыстка вярнулася на сцэну. Адной з першых песень, запісаных Герман пасля вяртання на сцэну, была «Надзея».

На 1970-я гады прыпаў пік папулярнасці спявачкі ў Савецкім Саюзе. Песні ў яе выкананні «Надзея», «Калі цвілі сады», «Пяшчота» гучалі на радыё і тэлебачанні. Цыкл тэлеперадач «Спявае Ганна Герман» выйшаў на экраны ў 1975 годзе. У тым жа годзе спявачка зрабіла гастрольны тур, падчас якога была ўпершыню выканана кампазіцыя «А ён мне падабаецца».

У 1977 годзе знакамітасць запрасілі на «Песню года», дзе яна выканала кампазіцыю «Рэха кахання».

Ганна Герман не пераносіла віну за гібель свайго таты на простых савецкіх людзей, яна аб'ездзіла з канцэртамі ўвесь Савецкі Саюз. Гэтыя выступы прыносілі ёй і вялікія ганарары, жыццё ў Польшчы тады было зусім незаможным.

Асабістае жыццё

Са сваім будучым мужам Збігневам Тухольскім Герман пазнаёмілася ва Уроцлаве ў 1960 годзе. Ён працаваў навуковым супрацоўнікам і прыехаў у горад па працы. Пазнаёміліся яны празаічна. Збігнеў папрасіў Герман дагледзець рэчы, пакуль ён выкупаецца ў рацэ.

Ганна Герман Анна Герман Anna German
Ганна Герман разам з мужам Збігневам. Скрын відэа Glosnadziei / YouTube

Некалькі гадоў пара жыла ў грамадзянскім шлюбе. Адносіны яны ўзаконілі толькі пасля таго, як Ганна патрапіла ў аўтакатастрофу. У маладосці артыстка была занятая кар'ерай, а ўпершыню зацяжарыла, калі ёй было 39.

Дактары адгаворвалі зорку ад родаў, улічваючы ўзрост і сур'ёзнасць перанесеных траўм. Але яна не пагадзілася на аборт і ў лістападзе 1975 года нарадзіла сына. Хлопец, якога назвалі Збігневам, як і тату, пайшоў па шляху бацькі і ў жыцці: ён стаў навукоўцам, даследчыкам гісторыі чыгункі. Яго галоўнай працай стала кніга «Тэхніка на службе дактрыны» пра планы перакідвання войскаў савецкага блоку.

Ганна Герман Анна Герман Anna German
Ганна Герман разам з сынам Збігневам. Скрын відэа Glosnadziei / YouTube

Хвароба

На піку папулярнасці ў Ганны Герман выявілі рак косткі. Страшны дыягназ дактары паставілі ў сярэдзіне 1970-х гадоў. Увосень 1980 года, пасля вяртання спявачкі з канцэртаў у Аўстраліі, быў рэцыдыў захворвання. Ад выступаў прыйшлося адмовіцца. Сілы кончыліся. Спявачка не магла пакідаць дом. Яе муж змушаны быў звольніцца з працы для таго, каб даглядаць сваю каханую.

Герман, добры чалавек па жыцці, нягледзячы на ўсе пакуты, у апошнія гады прысвяціла сябе чытанню Бібліі, пісала псалмы і песні, прысвечаныя Богу, якія запісвала на хатні магнітафон.

Герман зрабілі некалькі аперацый. Дактары доўга змагаліся за яе жыццё, але перамагчы хваробу не змаглі. 25 жніўня 1982 гады спявачкі не стала.

У адным з інтэрв'ю Ганна Герман сказала:

«Я думаю, што ў кожнага з нас ёсць свая зорка. Гэта можа быць каханне, праца, мацярынства… Трэба толькі зрабіць усё, каб яе ззянне не згасла. Мая зорка — песня».

Чытайце яшчэ:

Спявачка Іна Афанасьева ледзь ачомалася пасля таго, як яе зваліў з ног нейкі вірус. І тое не да канца

Былая палітзняволеная спявачка Мэрыем Герасіменка выступіла з канцэртам у Варшаве

«Потым гэта напаткала і мяне!» Спявачка Каця IOWA падчас канцэрта расказала пра свае цяжкія роды

Каментары5

  • Антоха
    17.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Юры
    17.03.2024
    І барабанны дробат у пачатку раманса "Гори-гори, моя звезда...", які выконвала, яна адмыслова змясціла ў памяць аб расстраляным бацьку.
  • Пятрó Івáнаў, партыйны пенсіянер
    17.03.2024
    Тым ня менш, гэта была лепшая з выканаўцаў за савецкім часам. Іх не было шмат, рэпертуар быў збольшага падобны, за выняткам хіба што Пугачовай, тым ня менш, менавіта Ганна выдзялялася з усёй той унітарнасьці Сенчыных, Талкуновых, П'ехаў, Ведішчавых, Крысталінскіх, Пархоменка, Мондрык, Ратару... Крысталінская, дарэчы, таксама была вышэй усіх, сваім вакалам ды іншых "параметрах".

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км14

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

Сын беларускамоўнага пісьменніка, калісьці быў прэс-сакратаром Лукашэнкі. Пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі10

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км14

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць