Усяго патроху33

Па якой цане прадаюць кветкі ў Мінску напярэдадні 8 Сакавіка

Прыйшоў той дзень, калі Беларусь пачынае нагадваць Нідэрланды і аказваецца заваленай тонамі цюльпанаў. Па вар'яцкіх цэнах сёння не адшукаеш, але мільёны кветак пераследуюць цябе паўсюль.

Blizko.by паглядзеў, як арганізаваны гандаль да Міжнароднага жаночага дня і колькі каштуюць кветкі ў трох пунктах Мінска.

Усход

На Усходзе ля станцыі метро выраслі некалькі павільёнаў, але большая частка гандляроў размясцілася проста на лаўках і раскладных століках. Нягледзячы на яркае сонца, з раніцы стаіць марознае надвор'е, прадаўцы саграваюцца напоямі з тэрмасаў.

Не сказаць, што а 9 раніцы моцны ажыятаж. Здаецца, многія проста прыцэньваюцца і спускаюцца ў метро. Хоць, вядома, зусім ужо без пакупнікоў прадаўцы не застаюцца. Цюльпаны аддаюць па 3-3,5 рубля, загорнутыя ў паперу або плёнку.

Вакзал

На вакзале традыцыйна раскінуўся кветкавы гарадок. Ён цягнецца на добрую сотню метраў: практычна ад Ленінградскай да Ульянаўскай вуліцы.

Пры гэтым адрэзак ад Ленінградскай да Кірава пакуль заселены гандлярамі не так моцна, як участак ад Кірава да Ульянаўскай.

А вось там ужо суцэльна забудова з павільёнаў, амаль без прамежкаў.

Адбою ад пакупнікоў няма, хоць чым далей ад падземнага пераходу і чым бліжэй да Ульянаўскай вуліцы — тым радзей сюды заходзяць пакупнікі. Затое міліцыянты правяраюць дазвол на гандаль.

Паколькі прадаўцоў шмат, то чэргаў амаль не ўзнікае: заняты адзін — падыдзі да іншага: асартымент і цэны будуць такімі ж.

Цюльпаны тут можна знайсці і па 3 рублі, але часцей цэны круцяцца каля 4 рублёў за штуку. Адзін з прадаўцоў тлумачыць:

— Мы самі вырошчваем ва ўласнай гаспадарцы, таму не можам сабе дазволіць гандляваць па тры.

Сярод багацця рознакаляровых цюльпанаў ярка-жоўтыя мімозы амаль губляюцца, але і на іх ёсць свой пакупнік. Каштуюць яны ад 8 рублёў за маленькую галінку да 20 за разлапістую. Прадавец сцвярджае, што мімозы з гадавальніка.

З глыбокіх кардонных каробак прадаюць цюльпаны букетамі — па 10, 15 і 20 рублёў. Цюльпанчыкі маленькія, яшчэ не распусціліся. Затое букет — для тых, хто шукае магчымасць зэканоміць, гэта нядрэнны варыянт.

У падземным пераходзе і без 8 сакавіка заўсёды ажыўлены гандаль кветкамі. Амаль усе крамкі тут занятыя структурай ДорОРСа — гэта значыць, падраздзяленнем БЧ, якое самастойна вырошчвае кветкі. Мабыць, гэта адзінае месца ў горадзе, дзе цэны на кветкі вывешаны ў адкрытую — ва ўсіх астатніх латочнікаў даводзіцца перапытваць.

З ружамі ўсё выразна і па росце: нестандартныя па 2,5 рубля за штуку, а далей ад 3,2 рубля за 40-сантыметровую да 5,5 рубля за 80-сантыметровую.

Пры замове ад 35 рублёў абяцаюць бясплатную дастаўку. У гэтыя павільёны выстройваюцца чэргі па 5-10 чалавек.

Пятроўшчына

Ля аднайменнай станцыі метро прыкладна тое ж, што і на ўсходзе: разрозненыя латочнікі тут і там, усяго каля паўтара дзясятка. Ад цэнтра далей — цэны ніжэйшыя: цюльпаны ў сярэднім па 3 рублі.

Мімозы і па 5, і па 8 рублёў за галінку. Але, кажуць прадаўцы, самыя-самыя пышныя каштуюць 30 рублёў. Хоць тут і не вакзал, але кветкі не горш за цэнтр!

Каментары3

  • Žvir
    07.03.2024
    O! zaŭtra ž śviata! treba pavinšavać žančyn z mižnarodnym śviatam, padaryć kvietki, pryhatavać śviatočnuju viačeru (śniadanak i abied taksama), zrabić usie raboty pa chacie, źbiehać u kramu pa šampanskaje, arhanizavać zabaŭlialnuju prahramu. Cudoŭnaje śviata, treba śviatkavać...
  • Вольга
    07.03.2024
    Žvir, Свята крывадушнікаў, а дакладней - адна трыста шэсцьдзесят шостая свята - у гэтым годзе. 
  • Žvir
    07.03.2024
    Вольга, čaho-o? Nie ŭciamiŭ. Vy chočacie 366 śviataŭ ? Nu, ja taksama, kali što... (kvietki + śniadanak + abied + viačera + usie raboty pa chacie + šampanskaje + kancertnaja prahrama) x 366... Ja zhodny!

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх58

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →