Усяго патроху55

Памерла «Праведніца народаў свету», мінчанка Ванда Скуратовіч

12 студзеня 2010 г. спачыла ў Богу сп. Ванда Скуратовіч. На працягу свайго жыцця сп. Скуратовіч адзначалася глыбокай верай і вернасцю Каталіцкаму Касцёлу, мела шырокае сэрца, адкрытае для кожнага, хто сустракаўся на яе шляху.

Ванда Скуратовіч нарадзілася ў 1925 г. Вялікую мужнасць выявіла ў гады Вялікай Айчыннай вайны, к

алі разам са сваёю сям’ёй, рызыкуючы жыццём, выратавала габрэйскую сям’ю.

За гэты ўчынак дзяржавай Ізраіль Вандзе Скуратовіч было прысуджана ганаровае званне «Праведнік народаў свету».

У пасляваенныя гады сп. Ванда была ў ліку тых, хто ў цяжкія часы атэізму і пераследу рэлігіі падтрымліваў у нашай краіне агеньчык веры.

Яе кватэра была сапраўднай святыняй, дзе захоўваўся Найсвяцейшы Сакрамэнт, цэлебраваліся набажэнствы, часта спыняліся каталіцкія і грэка‑каталіцкія святары.

Ванда Скуратовіч несла веру і іншым людзям. Па прычыне адсутнасці святароў яна ахрысціла некалькі чалавек, якія прыйшлі да Хрыста і Каталіцкага Касцёла. Яна была таксама адной з тых, хто бараніў права мінскіх католікаў мець свой храм у сталіцы нашай краіны. Менавіта дзякуючы мужнасці і ахвярнасці невялікай групы вернікаў, сярод якіх была і сп. Скуратовіч, пасля дзесяці гадоў нястомнай працы (у тым ліку і паездак у Маскву) увосень 1980 г. улады дазволілі адчыніць касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

З надыходам часоў рэлігійнай свабоды Ванда Скуратовіч прымала ў сваёй кватэры каталіцкую і грэка‑каталіцкую моладзь.

Значная частка сённяшніх маладых католікаў Мінска, асабліва парафіяне касцёла Найсвяцейшай Тройцы, сталела ў веры дзякуючы прысутнасці і малітве сп. Ванды.

Развітанне з памерлай адбылося ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы 13 студзеня 2010 г. а 12‑й гадзіне. Святую Імшу канцэлебравалі рыма‑каталіцкія і грэка‑каталіцкія святары. Гамілію прамовіў кс. Юрый Касабуцкі, пробашч залатагорскай парафіі. У літургіі прымала ўдзел таксама грэка‑каталіцкая моладзь.

У часе развітальнага набажэнства перад труною памерлай была адслужана заўпакойная літыя. У кароткім слове перад літыёй Апостальскі Візітатар для грэка‑католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек нагадаў пра мужнасць, цвёрдасць і веліч веры сп. Ванды.

Памерлая была пахавана на раўбіцкіх каталіцкіх могілках пад Мінскам.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» прарэкламавала шакалад «Губоповский» у сацсетках32

Сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю «Новой газеты» ў Маскве1

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах1

У Мінску ў трамвая на хаду адвалілася кола1

У Вашынгтоне вельмі незадаволеныя дзейнасцю Льва XIV. Папскага нунцыя выклікалі ў Пентагон і чыталі лекцыю пра Авіньёнскі палон3

Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ3

Раней невядомыя дэталі званка Меркель Ціханоўскай8

У мінскі офіс архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі17

У Лодзі памерла 26‑гадовая беларуская студэнтка7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»11

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць