Пенсіянерка скрала кашалёк і памяняла прычоску, каб яе не знайшлі. Аперацыя правалілася
Маскіроўка не дапамагла.

Скрын: відэа ГУУС Мінгарвыканкама
Жыхарка Мінска забылася ў паліклініцы кашалёк. А калі вярнулася — то выявіла, што грошай у ім няма. Пасля таго жанчына была вымушаная звярнуцца ў міліцыю.
Аказалася, 1800 рублёў з кашалька скрала 60-гадовая пенсіянерка. Яна пабачыла забытую рэч і вырашыла скарыстацца з сітуацыі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Жанчына любіць дэтэктыўныя раманы, таму, грунтуючыся на іх сюжэтах, вырашыла замесці сляды і змяніць знешнасць. Пенсіянерка пераехала жыць да сяброўкі, а таксама пастрыгла і пафарбавала валасы.
Але гэта жанчыну не выратавала, як ўсё адно вылічылі. Як аказалася, частку грошай яна ўжо паспела выдаткаваць на асабістыя патрэбы. Цяпер супраць яе завялі крымінальную справу за крадзеж.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары