Самы высокі паказнік смяротнасці ў Ленінскім і Партызанскім раёнах сталіцы.
Паводле статыстыкі мінскай пракуратуры, самы высокі паказнік смяротнасці ў Ленінскім і Партызанскім раёнах сталіцы. А самы нізкі — у Цэнтральным, Савецкім і Фрунзенскім.
Сярод самагубцаў 28% жанчыны, 72% — мужчыны.
Пракуратура прааналізавала сацыяльную прыналежнасьць людзей, якія не пажадалі жыць на свеце.
39% з іх былі беспрацоўнымі,
31% працавалі,
25% пенсіянеры
маладых людзей, якія вучыліся, — 5%.
Паводле назіранняў пракурораў людзі, якія знаходзяцца па‑за калектывам, адчуваюць дыскамфорт ад самоты. 16 чалавек, якія звялі рахункі з жыццём, былі на ўліку ў наркалагічным дыспансеры. 87 чалавек былі пад уздзеяннем наркотыкаў ці нападпітку.
Што да непаўналетніх самазабойцаў, то яны звычайна сыходзяць з жыцця праз эмацыйна‑псіхалагічную няўстойлівасць у дачыненнях з бацькамі, сябрамі ці з каханымі.
Самы традыцыйны спосаб самагубства — павешанне.
56% мінчукоў абралі яго летась, каб сысці з жыцця. 33% падалі з вышыні, 6% выкарысталі зброю.
Супрацоўнікі пракуратуры зазначаюць, што раней людзей штурхала да самагубства сацыяльная неўсталяванасць, кепская абстаноўка ў сям’і, нізкае матэрыяльнае становішча і наяўнасць хранічных ці псіхічных захворванняў.
Апошнім часам дадаліся праблемы ў сферы бізнэсу, неабходнасцю вяртання крэдыту, пазбаўленне месца працы.
Але пракуратура робіць выснову, што п’янства з’яўляецца самым распаўсюджаным фактарам, які штурхае людзей да самагубства, бо менавіта п’янства цягне за сабой дэградацыю асобы.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары