Грамадства44

Кракадзіл насмерць загрыз 12-гадовага падлетка ў Аўстраліі. Як так здарылася?

Дзіця знікла 2 ліпеня ў Нганмарыянгу, аддаленым мястэчку на поўначы краіны.

Паліцыя паведаміла, што апошні раз дзіця бачылі падчас купання з сям'ёй, і паводле папярэдніх звестак, на яго напаў кракадзіл, піша Бі-бі-сі.

Да пошукаў прыцягнулі праваахоўнікаў і мясцовых жыхароў. Яны абшукалі тэрыторыю пешшу, на лодцы і з дапамогай верталётаў, пераадольваючы мясцовасць з густой расліннасцю і вузкімі звілістымі воднымі шляхамі.

Чорны кракадзіл. Фота: crocodileadventureland.com

«Гэта трагічны выпадак для любой сям'і і абшчыны — страціць дзіця, асабліва пры такіх абставінах, як напад кракадзіла», — заявіла старшы сяржант Эрыка Гібсан, дадаўшы, што паліцыя падтрымлівае ўсіх пацярпелых.

Раней сяржант Гібсан распавяла ABC News, што паблізу быў заўважаны чорны кракадзіл.

Аднак ніякіх падрабязнасцяў пра тое, ці знайшлі рэптылію, якая меркавана напала на падлетка, не паступала.

Марскія кракадзілы, якія жывуць па ўсім паўночным ускрайку Аўстраліі — ад Брума ў Заходняй Аўстраліі да Гладстана ў Квінслендзе — былі амаль цалкам знішчаны. Але ў 1970-х гэтая практыка была забароненая. З тых часоў іх колькасць аднавілася.

Цяпер на тэрыторыі Аўстраліі жыве больш за 100 тысяч кракадзілаў — больш, чым дзе-небудзь у свеце. Аднак яны рэдка нападаюць на людзей.

З 2018 года там не было ніводнага нападу са смяротным вынікам. Аднак у апошнія гады ў Квінслендзе адбылася серыя смяротных нападаў рэптылій.

У студзені ў Нацыянальным парку Какаду кракадзіл напаў на дзевяцігадовага хлопчыка, дзіця здолела збегчы, але атрымала траўмы.

У красавіку ў Торэсавым праліве служба аховы дзікай прыроды выявіла цела 16-гадовага падлетка з траўмамі, «характэрнымі для нападу кракадзіла».

У 2023 годзе 51-гадовы мужчына цудам пазбег нападу марскога кракадзіла, адарваўшы яго сківіцу ад сваёй галавы.

Каментары4

  • Айбаліць
    04.07.2024
    Абвінавацілі жывёлу без доказаў
  • Ахова энвэнрамэнталізму
    04.07.2024
    Я вам забараню і вошы біць, і мяса есьці, і асабіты транспарт.
  • Acab
    04.07.2024
    Паклёп на міліцыю і кракадзіла, пляткароў ў вязьніцу, жывёлам правы і грамадзянства

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?8

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Усе навіны →
Усе навіны

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

Шчанюкоў забівалі камянямі: жудасная гісторыя на Салігоршчыне5

Расійскага хлопца, якога за спалены Каран збіў сын Кадырава, абвінавацілі і ў дзяржздрадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?8

У Калінкавічах раніцай узарваўся «шахед»?

Галоўнае
Усе навіны →