Грамадства55

Лукашэнка заявіў, што Украіна здымала з фронту самыя баяздольныя часткі і адпраўляла іх на мяжу Беларусі

Лукашэнка, выступаючы перад выпускнікамі вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшымі афіцэрамі, чарговы раз закрануў тэму паўднёвай мяжы.

Ён заявіў, што імкнецца дыпламатычным спосабам вырашыць канфлікты з суседзямі. У прыклад прывёў адвод войскаў ад паўднёвай мяжы, які ён правёў нібыта пасля таго, як Украіна адвяла свае войскі.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што ўкраінскае камандаванне пасярод вайны здымала самыя баяздольныя часткі з фронту і адпраўляла іх на мяжу з Беларуссю.

«Я б не сказаў, што [сітуацыя на мяжы] абвастрылася, але яна выйшла за рамкі той, якая была. Мы заўважылі, што ўкраінцы пачалі канцэнтраваць пэўныя войскі, у тым ліку здымаючы з фронту, самыя падрыхтаваныя Баявыя войскі, на памежжы», — заявіў Лукашэнка.

Ён зноў заявіў, што нібыта дамовіўся з украінскімі вайскоўцамі аб дээскалацыі, таму што «страляць — гэта крайні метад», піша БелТА.

«Нам давялося абяцаць людзям і рэагаваць. Усе, хто прымаў удзел у гэтым рэагаванні, заслугоўваюць самай высокай ацэнкі. Я Вам за гэта вельмі ўдзячны. Але вопыт у стральбе — гэта крайні метад. Гэта наш метад, мы ім павінны валодаць, але гэта крайняя мера.

Трэба заўсёды вучыцца дамаўляцца. У тым ліку і вайскоўцам. У дадзеным канфлікце ўсю ролю выканалі ваенныя. Мы дыпламатаў не прыцягвалі. Але працавалі мы дыпламатычнай мовай. Дамагліся поспехаў», — выказаў меркаванне Лукашэнка.

Пры гэтым ён прызнаў, што Украіне вайна на гэтым кірунку не патрэбная.

Каментары5

  • Слава Украiне!
    16.07.2024
    "Вайна" будзе iсцi 1, максымум 2 дня. Да Драздоў.
  • Саўка
    16.07.2024
    Таракан адкрыта прызнаўся, што мэтай стварэння ім напружанасці на беларуска-украінскай мяжы быў прымус ЗСУ перакідваць войскі з участкаў фронта ў вельмі цяжкія для Ўкраіны моманты. Спадзяюся, што зараз спадар Буданаў больш ня будзе сыпаць кампліменты.
  • Ёсік
    16.07.2024
    Калі ўжо скажа, што Я - Бог? Што ты дзяўбеш, пустабрэхі? Хто бачыў мо, ахвіцэры плакалі, як у паўночнай Карэі, ці проста лупілі ў далоні без перапынку.

Цяпер чытаюць

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі11

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску заўважылі варон, якія гулялі ў футбол ВІДЭА4

У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА2

У Мінску з’явілася 12‑палосная шаша1

Ва Украіне хочуць аднавіць прамыя перамовы з Расіяй у верасні

Пайшлі чуткі пра недахоп у Мінску донарскай крыві. Медыкі пракаментавалі

Лукашэнка паляцеў у Расію да Пуціна20

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак3

Арына Сабаленка стала амбасадаркай яшчэ аднаго брэнда2

У Польшчы Касцёл заклікаў спыніць распальванне варожасці да ўкраінцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі11

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць