Грамадства55

На наступныя выхадныя аднаўляе працу легендарны «Рэактар». Гуляць будуць тры дні

Два месяцы таму стала вядома, што «Рэактар», легендарны мінскі клуб нулявых гадоў, хутка зноў адновіць працу ўжо з новымі уладальнікамі. Гэты дзень настане ўжо ў наступныя выхадныя, і гудзець з гэтай нагоды будуць ажно тры дні, даведаўся «Анлайнер».

Фота: Анлайнер

Новае нараджэнне легенды нулявых плануюць расцягнуць на ўвесь уік-энд, з 26 па 28 ліпеня. Прычым абяцаюць максімальна разнастайную праграму, якая задаволіць прыхільнікаў усіх жанраў. Вось як гэта бачыць адна з уладальніц новага «Рэактара» Святлана Рамонка:

«Пятніцу мы плануем аддаць пад панк-рок і індзі-рок. Канцэрт плаўна перацячэ ў начную вечарынку з дыджэямі. Субота — дзень металу. Мы запрасілі класныя менавіта мясцовыя беларускія метал-гурты. Ноччу — зноў дыджэі і вечарынка. І нядзелю мы пакінулі для «трушных» прыхільнікаў рэпу. Выступяць легендарныя «Нестандартны варыянт» і яшчэ некалькі класных артыстаў».

Плануюцца таксама розыгрыш прызоў для гасцей і яшчэ «шмат чаго цікавага».

Цяпер робяцца апошнія крокі па падрыхтоўцы клуба да ўсіх гэтых мерапрыемстваў. Ужо прывезлі і ўсталявалі апаратуру, а таксама значна павялічылі сцэну ў параўнанні з тым, што было раней. Цяпер яе памер у самых далёкіх пунктах — 9 на 6 метраў.

«Спадзяемся, на ёй выступіць як мага больш топавых менавіта нашых гуртоў. Таму што адна з галоўных мэтаў, якія ставіць перад сабой каманда, — максімальна падтрымаць крутых лакальных артыстаў, паказаць, што беларуская музыка яшчэ жывая, — расказала Святлана Рамонка.

Каментары5

  • Игар
    17.07.2024
    Помню часта хадзили на рэактар з аднагрупниками. Весела было. Адзин раз там быу на першым сваим канцэрце NRM.
  • Индеец
    18.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    18.07.2024
    Цікава, а хіты сялук ды іншых с.акалізаў будуць гучаць?

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

Ціханоўская: План «Перамога» быў памылкай57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць