Грамадства33

За «абразу прадстаўніка ўлады» мастачцы з Полацка прызначылі прымусовае лячэнне. Яна вярнулася з Польшчы

У судзе Полацкага раёна і Полацка вынеслі прысуд 38-гадовай рамесніцы і мастачцы Нэлі Алфёравай. Жанчыну судзілі ў закрытым рэжыме як «асобу, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне». 

19 ліпеня яе прозвішча з'явілася ў «экстрэмісцкім спісе МУС», адкуль стала вядома, што ёй прызначаны «прымусовыя меры бяспекі і лячэння». Верагодна, падставай для крымінальнай справы сталі допісы палачанкі ў сацыяльных сетках. «Віцебская вясна» распавяла падрабязнасці пераследу мастачкі з Польшы: пра выкарыстанне яе прапагандыстамі і вяртанне дадому з Польшчы. 

Літаратурна-творчая асоба

Так Нэлі Алфёрава называла сябе ў сацыяльных сетках. Яна зарэгістравана рамесніцай, выстаўляла на продаж свае карціны і сувеніры. Пісала вершы і апавяданні для дзяцей. На сайце Полацкага дзіцячага прытулку можна знайсці інфармацыю пра навагоднюю сустрэчу з пісьменіцай Нэлі Алфёравай у 2018 годзе.

Паводле базы зваротаў у КДБ, якая з'явілася ў інтэрнэце, у 2016 годзе палачанка пісала туды заяву пра карупцыю ў Полацку. Быў і яшчэ адзін зварот у гэтую структуру — у 2017 годзе. Нэлі Алфёрава пісала, што «зацікаўлена ў працаўладкаванні», і дасылала сваё рэзюмэ. З допісу не зразумела, ці яна хацела ўладкавацца на працу менавіта ў КДБ, ці прасіла паспрыяць працаўладкаванню ў іншае месца.

Знаёмыя адзначаюць, што Нэлі — вельмі эмацыйная жанчына, якая не церпіць несправядлівасці і хваравіта на яе рэагуе. І дзеля адстойвання сваіх поглядаў здольная на адчайныя ўчынкі.

У 2019 годзе Алфёрава балатавалася ў Палату прадстаўнікоў па Полацкай выбарчай акрузе №27. Гэты факт дзяржаўныя прапагандысты прыгадаюць ёй пазней, у 2023 годзе.

Была неаднаразова пакараная па адміністрацыйных артыкулах пасля 2020 года

Праваабаронцам вядомыя некалькі фактаў адміністрацыйнага пераследу Нэлі Алфёравай. Пра некаторыя з іх яна распавядала ў адным са сваіх відэазваротаў да Лукашэнкі і вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў, дэталі іншых былі высветлены ў судах.

У 2020 годзе палачанка была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах. На той час у сілавых структураў яна ўжо была на адмысловым уліку. 6 лістапада 2020 года ў Полацку праводзілі мітынг з нагоды адкрыцця адрамантаванага моста і вельмі баяліся правакацыяў. Супрацоўнікі міліцыі былі ў стане «боегатоўнасці» і папярэджвалі мясцовых актывістаў аб недапушчэнні правакацыяў.

Сілавікі прыйшлі да Алфёравай і сустрэлі яе каля дома. Яны былі ў цывільнай вопратцы і прыехалі на машыне без знакаў прыналежнасці да МУС. Калі адзін з мужчынаў пачаў задаваць ёй пытанні на вуліцы, яна праігнаравала іх і не спынілася, бо спяшалася ў краму. Жанчыну сталі гвалтам зацягваць у машыну, яна супраціўлялася і клікала на дапамогу. Нэлі Алфёраву завезлі ў РАУС і пратрымалі там пяць гадзін.

У гэты час дома заставалася дзіця з інваліднасцю. Супраць палачанкі склалі два пратаколы — за «непадпарадкаванне міліцыі» і за «абразу службовай асобы». 3 снежня суддзя Наталля Санковіч аштрафавала Алфёраву на 25 базавых велічыняў.

5 кастрычніка 2021 года суд прызнаў Нэлі Алфёраву вінаватай у «публічным дэманстраванні нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі» ў VK. А таксама абвінаваціў яе ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай прадукцыі». Жанчыну аштрафавалі на 40 базавых

Ад'езд у Польшчу і відэаролікі, скарыстаныя прапагандыстамі

Год таму на тэлеканале «Звязда» выйшла перадача «Па той бок «змагарства»», дзе былі выкарыстаныя відэаролікі Нэлі Алфёравай, якая ў канцы 2021 года вырашыла з'ехаць з Беларусі. Жанчына з сынам паехалі ў Польшчу. У відэароліках яна распавядала пра праблемы, з якімі давялося сутыкнуцца ў эміграцыі. Але дзяржаўныя прапагандысты перакруцілі яе гісторыю на свой лад: маўляў, «розныя фонды» абяцаюць беларусам пажыццёвае ўтрыманне ў замежжы, але не спраўджваюць абяцанні. І вось, маўляў, жанчына-беларуска сутыкнулася з неабходнасцю шукаць працу і жытло…

Нэлі Алфёрава наракала і на слабую падтрымку польскіх уладаў, і на беларускія дэмакратычныя сілы, дзейнасць якіх раней шчыра падтрымлівала. Знаёмыя эмігранты-беларусы прапаноўвалі жанчыне дапамогу, але яна адмаўлялася і пры гэтым «выглядала падаўленай, зломленай».

Вядучая праграмы на тэлеканале «Звязда» дзякавала Алфёравай за шчырасць і запрашала хутчэй вярнуцца дадому. Жанчына і насамрэч неўзабаве вярнулася ў Беларусь.

Вяртанне ў Беларусь і крымінальная справа

Прыехаўшы ў Полацк, Нэлі Алфёрава працягвала пісаць у сацсетках пра бюракратыю ў дзяржаўных установах, з якой даводзілася сутыкацца. Параўноўвала стаўленне да людзей польскіх і беларускіх чыноўнікаў, прычым не на карысць апошніх. Крытыкавала стан полацкіх прадпрыемстваў, адгукалася на падзеі ў свеце.

Але сябры заўважалі, што допісы жанчыны часам бывалі сумбурныя, а ўчынкі — непрадказальныя, што яна скардзілася на псіхалагічнае знясіленне і шукала ад гэтага паратунку — чытала шмат літаратуры па псіхалогіі.

Напрыканцы 2023-га на старонках Нэлі Алфёравай перыядычна з'яўляліся тэксты з крытыкай дзейных беларускіх уладаў. І адначасова жынчына паведамляла пра тое, што яе патаемна пераследуюць, што ў сваёй кватэры яна знаходзіць схаваныя відэакамеры, а на вуліцы яе суправаджаюць віжы.

Таксама ў сацыяльных сетках жыхаркі Полацка можна заўважыць шмат рэпостаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Верагодна, супрацоўнікі міліцыі заўважылі гэта, а па затрыманні сталі шукаць падставаў для распачынання ўжо не адміністрацыйнай, а крымінальнай справы.

Апошнія допісы жанчыны ў сацыяльных сетках датаваныя пачаткам лютага гэтага года.

Праваабаронцы высвятляюць, з кім застаўся яе непаўналетні сын, які мае інваліднасць.

Каментары3

  • уже было
    22.07.2024
    В СССР тоже пытались лечить за правду и за попытки жить нормальной жизнью. Жить в правде и в реальности, жить нормальной жизнью.
  • Будущий тромб
    22.07.2024
    Скинула свое резюме в КГБ в 2017 году? Дальше можно не читать
  • даведка
    22.07.2024
    Имеет значение, на какой режим её отправили в психиатрический стационар...
    Даже с обычным наблюдением она проведёт там плюс/минус минимум год, плюс наличие диагноза может послужить основанием для лишения её родительских прав.

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць