Вайна4646

Уплывовае заходняе выданне назвала аўтара ідэі наступаць на Курск

Аперацыя УСУ, якая рыхтавалася некалькі месяцаў, стала поўнай нечаканасцю для Расіі.

Калаж: The Times.

Калі з'явіліся паведамленні пра вайскоўцаў у Курскай вобласці, гэта выглядала чарговай дыверсіяй антыпуцінскіх апалчэнцаў. Але пасля стала зразумела, што за рызыкоўнай аперацыяй стаяць Кіеў і УСУ, якія прагнуць нанесці стратэгічны контрудар Расіі.

Аперацыя, якая старанна планавалася некалькі месяцаў, стала нечаканасцю для Масквы і заходніх партнёраў Украіны. І ў ёй выразна бачны ўплыў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта піша The Times.

«Паўсюль асабістыя адбіткі пальцаў прэзідэнта Зяленскага. У Кіеве на працягу многіх месяцаў было сакрэтам, што прэзідэнт ціснуў на сваё ваеннае кіраўніцтва, каб яно пачынала летні наступ», — піша выданне.

Праз ​​праблемы з жывой сілай і рэсурсамі ўкраінскія высокапастаўленыя вайскоўцы вагаліся, але Зяленскі, жадаючы змяніць наратыў аб тым, што Украіна прайграе вайну, настаяў на аперацыі.

Як піша The Times, для гэтай аперацыі задзейнічалі ад 6000 да 10000 вайскоўцаў. Камандаванне гатовае рызыкаваць каштоўнымі салдатамі і абсталяваннем дзеля дасягнення поспеху.

Каментары46

  • Вялікі Кормчы
    11.08.2024
    Рызыкую каштоўнымі жаўнерыкамі.
  • Новы Ёрк Праўда
    11.08.2024
    Яшчэ я пра Георгіеўну Першую тры дні таму апублікавала артыкул. Пра абмен палітвязьняў там ёсьць. Які не адбываецца
  • Iгрэк
    11.08.2024
    От троляў лукашстоўскіх разьвялося! Усё "светка" ім жыцьця не дае, а прасрацца дае! А украінцы малайцы! Так трымаць! Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць